Здароўе

Навукоўцы папярэджваюць: вада ў Еўропе забруджана «вечным хімікатам»

У пітной вадзе назіраецца імклівы рост узроўню трыфторвоцатнай кіслаты. Што за яна і чым небяспечная?

Як піша Le Monde, 10 ліпеня асацыяцыя Сеткі дзеянняў у адносінах да пестыцыдаў (PAN Europe) апублікавала вынікі аналізу вады, які быў праведзены на працягу мая-чэрвеня ў адзінаццаці краінах Еўропы. Сярод іх Германія, Францыя, Аўстрыя, Іспанія. Былі адабраныя 55 пробаў вады (36 — водаправоднай і 19 — бутыляванай мінеральнай ці крынічнай). Аналізы праводзіў Цэнтр водных тэхналогій у Карсруэ (Германія), які з'яўляецца эталонным у галіне выяўлення пер– і поліфторалкільных рэчываў (ПФАС).

Аналіз паказаў, што ў 34 з 36 пробаў водаправоднай вады (94%) і ў 12 з 19 пробаў бутыляванай вады (63%) выяўлены рэшткі трыфторвоцатнай кіслаты (ТФК), якая адносіцца да ПФАС — групы хімікатаў, якія створаныя чалавекам і лічацца «вечным хімікатам».

ТФК, якую выявілі ў вадзе, у асноўным утвараецца ў выніку раскладання пестыцыдаў і фтораваных газаў, якія выкарыстоўваюцца ў сістэмах ахалоджвання (халадзільнікі, кандыцыянеры).

ТФК устойлівая да сучасных сістэм ачысткі (актываваны вугаль, азанаванне), крыніцамі забруджання гэтым рэчывам таксама з'яўляюцца прамысловыя адкіды вытворцаў ТФК і ачышчальных збудаванняў.

Навукоўцы адзначаюць, што ўздзеянне ПФАС, да якіх адносіцца ТФК, звязана з развіццём некаторых відаў раку, разладамі эндакрыннай сістэмы, а таксама зніжэннем імуннага адказу на вакцыны. Улады Германіі прапанавалі Еўрапейскаму хімічнаму агенцтву класіфікаваць ТФК як рэчыва таксічнае для рэпрадукцыйнай сістэмы, шкоднае для фертыльнасці і развіцця плода.

Нідэрландскі Нацыянальны інстытут аховы здароўя і навакольнага асяроддзя ў красавіку 2023 года вызначыў дапушчальную верхнюю мяжу ўтрымання ТФК (у выпадку, калі іншых ПФАС не выяўлена) — 2200 нанаграмаў на літр вады.

Адпаведна аналізу, у водаправоднай вадзе Парыжа канцэнтрацыя ТФК склала 2100 нанаграмаў на літр, што ў чатыры разы вышэй, чым у Зальцбургу (Аўстрыя) і Патсдаме (Германія).

Рэкордны паказчык (4100 нанаграмаў на літар) быў зафіксаваны ў Верхняй Аўстрыі.

У бутыляванай вадзе максімум утрымання ТФК склаў 3200 нанаграмаў на літар. Але даследчыкі не пажадалі раскрыць назву брэнда ці краіны.

Як піша выданне, пакуль ТФК не ўваходзіць у лік дваццаці ПФАС, наяўнасць якіх плануецца кантраляваць з 2026 года ў адпаведнасці з Еўрапейскай дырэктывай па пітной вадзе. Дырэктыва вызначыла парог бясшкоднасці для здароўя сумарнага ўтрымання ўсіх ПФАС у 500 нанаграм на літар вады.

Як адзначаюць спецыялісты, калі б ТФК была ўключана ў спіс, то дапушчальны парог быў бы перавышаны для паловы пробаў водаправоднай вады, якія былі ўзяты ў ходзе даследавання, і, адпаведна, вада была б прызнаная непрыгоднай для спажывання.

У чаканні агульнага абмежавання ПФАС на еўрапейскім узроўні спецыялісты заклікаюць да вызначэння стандарту якасці вады для ТФК і неадкладнай забароне пестыцыдаў на аснове ПФАС і фтораваных газаў, якія з'яўляюцца асноўнымі крыніцамі забруджання вады.

Каментары

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?11

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне затрымалі чалавека, які зняў відэа чаргі каля ДАІ5

На Краснай плошчы ў Маскве спрабаваў сябе падпаліць кіраўнік ваенпрамаўскага НДІ

«Папрасілі памяняць ложак, бо меў звычку спаць у вялікай жаночай кампаніі». Як Кім Ір Сэн прыязджаў у БССР2

Каліновец Вадзім Кабанчук спыніў кантракт з Узброенымі сіламі Украіны12

Венгрыя? Італія? Ці Грэцыя? Дзе можна хутка і лёгка аформіць шэнгенскую візу1

Пацверджаныя страты Расіі ва Украіне перавысілі 60 тысяч чалавек забітымі5

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк больш не пробашч Чырвонага касцёла

Палітвязень Андрэй Пачобут да гэтага часу знаходзіцца ў ПКТ1

Вядучы БТ расказаў, як яго не хацелі пускаць у Парыж на Алімпіяду. Але ён перамог1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?11

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Галоўнае
Усе навіны →