Ціханоўская заявіла пра неабходнасць шанавання памяці ахвяраў генацыду
У Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту Святлана Ціханоўская наведала мемарыял Аўшвіц-Біркенаў — былы нацысцкі канцэнтрацыйны лагер смерці, які стаў сусветным сімвалам генацыдальнай палітыкі нацысцкай Германіі.
Святлана Ціханоўская сярод удзельнікаў жалобнай цырымоніі, прысвечанай памятнай даце. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай
Сёння — 80-я гадавіна вызвалення лагера. У мерапрыемстве, прымеркаваным да гэтай памятнай даты, узялі ўдзел многія кіраўнікі дзяржаў і міжнародных арганізацыяў, сярод якіх прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэм’ер-міністр Канады Джасцін Трудо, старшыня Еўрапейскага парламента Раберта Метсола і канцлер Германіі Олаф Шольц.
Святлана Ціханоўская ў сваёй прамове падкрэсліла гістарычную значнасць гэтага дня і звярнула ўвагу на неабходнасць захавання памяці пра ахвяраў генацыду:
«Трагедыя Халакосту — гэта напамін усяму свету пра разбуральныя вынікі ідэалогіяў агрэсіі і нянавісці.
Жахліва, што цяпер гэтая страшная падзея выкарыстоўваецца аўтарытарнымі рэжымамі для распальвання варожасці і развязвання новых войнаў.
Наш абавязак — памятаць і рабіць усё магчымае, каб не дапускаць паўтарэння такіх трагедый. Толькі салідарнасць і чалавечнасць здольныя супрацьстаяць жахам вайны».
Чытайце таксама:
Латушка згадаў, як 20 гадоў таму Лукашэнка пабаяўся ехаць на памятнае мерапрыемства ў Аўшвіц
Ціханоўская і Латушка возьмуць удзел у памятных мерапрыемствах у Аўшвіцы
Ціханоўская: Гэта ніякія не выбары, а хутчэй «спецыяльная выбарчая аперацыя»