БЕЛ Ł РУС

Стала вядома пра яшчэ два суды за «парушэнні на выбарах»

29.01.2025 / 17:35

Nashaniva.com

Пра два новыя выпадкі пераследу людзей за дзеянні, звязаныя з выбарамі 26 студзеня, даведалася «Вясна».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Reform.news

3 лютага ў судзе Першамайскага раёна Мінска плануецца разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да Багдана Літванава паводле арт. 10.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб выбарах, рэферэндуме, рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян). Ягоную справу будзе разглядаць Аляксандр Сяргей.

На наступны дзень, 4 лютага, справу па аналагічным артыкуле ў судзе Ленінскага раёна Мінска будуць разглядаць у дачыненні да Максіма Біткова. Судовы працэс прызначана весці суддзя Марына Клімчук.

Агулам правааабаронцам вядома пра як мінімум 6 судовых пасяджэнняў па артыкуле аб «парушэнні на выбарах».

Чытайце таксама:

Якія краіны віншавалі Лукашэнку з перамогай у 2020-м, а цяпер ігнаруюць яго «пераабранне»

У Глыбокім пачаліся першыя суды за пратэсты 2020-га

Як мінімум траіх чалавек будуць судзіць па артыкуле аб «парушэнні заканадаўства аб выбарах»

Пасля выбараў Вялікабрытанія і Канада пашырылі свае санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Каментары да артыкула