Мілей ідзе за прыкладам Трампа і выводзіць Аргенціну з СААЗ
Аргенціна аб'явіла пра выхад з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, піша CNN.
Прэзідэнт Аргенціны Хаўер Мілей выступае на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе. 17 студзеня 2025 года. Фота: Getty Images
Прэзідэнт Аргенціны Хаўер Мілей даручыў міністру замежных спраў Херарда Вертхейну запусціць працэс выхаду краіны з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік палітыка Мануэль Адорні.
«Мы, аргенцінцы, не дазволім міжнароднай арганізацыі ўмешвацца ў наш суверэнітэт, тым больш у пытанні аховы здароўя», — заявіў ён.
Раней пра выхад ЗША з СААЗ 21 студзеня, у першы ж дзень пасля вяртання ў Белы дом заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. На думку новага прэзідэнта ЗША, ягоная краіна плаціць арганізацыі занадта шмат грошай у параўнанні з іншымі. Тады ж Трамп падпісаў указ аб выхадзе ЗША з Парыжскага пагаднення аб клімаце.
Чытайце таксама:
Мілей: «Заходні свет у небяспецы, бо ён ідзе да сацыялізму»
Аргенцінскі цуд. Як Мілей утаймаваў інфляцыю менш чым за год
Што адбылося з эканомікай Аргенціны за шэсць месяцаў працы новага прэзідэнта
Прэзідэнт Аргенціны сустрэўся з папам Францішкам, якога ён называў імбецылам