БЕЛ Ł РУС

Для бібліятэкі імя Караткевіча ў Рагачове закупляюць тысячы кніг, але ніводнай на беларускай мове

22.03.2025 / 16:41

Nashaniva.com

Дзяржаўную закупку па набыццю кніг мастацкай літаратуры для Рагачоўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Уладзіміра Караткевіча ладзіць «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Рагачоўскага раёна». За 7 тысяч рублёў плануецца закупіць 3 475 кніг, з якіх няма ніводнай на беларускай мове, высветліў «Флагшток».

Фота: Рагачоўская раённая бібліятэка 

Фонд бібліятэкі, названай у гонар класіка беларускай літаратуры, хочуць укамплектаваць сотнямі кніг (кожнай — па некалькі экзэмпляраў). Усе яны — для дзяцей. У асноўным гэта расійскія казкі — такія як «Колобок», «Царевна-Лягушка» — і зборнікі апавяданняў.

Сродкі на закупку выдаткаваныя з раённага бюджэту. Пастаўка тавару ў межах тэндару павінна адбыцца да канца сакавіка.

Фрагмент дзяржаўнай закупкі

Чытайце таксама:

Гігін расказаў, што зменіцца практыка пакарання за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

«Толькі не маўчыце!» — крык Мукавозчыка ў пустыні. Бо мастака і літаратара мусіць нешта чапляць

Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцяў

Каментары да артыкула