БЕЛ Ł РУС

Экс-палітзняволеная Антаніна Канавалава паведаміла пра арышт сямейнай маёмасці пасля ад’езду з Беларусі

1.04.2025 / 15:56

Nashaniva.com

Былая зняволеная Антаніна Канавалава расказала ў эфіры праграмы «Обычное утро», што пасля яе ад'езду з Беларусі на пакінутую маёмасць накладзены арышт. 

Антаніна Канавалава

Таксама, паводле слоў жанчыны, КДБ унёс тату Антаніны, Сяргея Канавалава, у «тэрарыстычны спіс».

«Гэта проста, калі шчыра, нонсэнс для нас, бо тата не быў затрыманы паводле адміністрацыйных артыкулаў, не было на ім крымінальных спраў, толькі падазрэнні, а ён у тэрарыстычным спісе».

Некаторы час таму, паведаміла экс-палітзняволеная, у доме яе бацькі правялі ператрус «з нагоды яго падазрэння ў тэрарызме ў Баранавічах».

У маі 2021 года Антаніну, якая была даверанай асобай Святланы Ціханоўскай на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, разам з яе палітзняволеным мужам Сяргеем Ярашэвічам асудзілі да 5,5 гадоў калоніі па справе «Арміі з народам». Іх абвінавацілі ў «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках» і ў «падрыхтоўцы беспарадкаў». У снежні Антаніна выйшла на волю і ў сярэдзіне сакавіка выехала з Беларусі да дзяцей.

Чытайце таксама:

Абвешчаны збор на дапамогу экс-палітвязню Антаніне Канавалавай

Святлана Ціханоўская сустрэлася з былой палітзняволенай Антанінай Канавалавай

Палітзняволеная Антаніна Канавалава расказала, што ёй прапаноўваў ГУБАЗіК пасля яе вызвалення

Антаніна Канавалава, вызваленая па памілаванні давераная асоба Ціханоўскай, выехала з Беларусі і нарэшце сустрэлася з дзецьмі

Каментары да артыкула