БЕЛ Ł РУС

Беларус 193 разы здаў жыллё, якога насамрэч не існавала

10.11.2025 / 22:02

Nashaniva.com

Суд Слонімскага раёна вынес прысуд мужчыну, які падмануў амаль 200 чалавек, здаючы ў арэнду кватэры, што насамрэч не існавала.

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамілі ў Гродзенскім абласным судзе, у ліпені 2024 года мужчына ў тэлеграме змовіўся з невядомым саўдзельнікам. З ліпеня да жніўня яны размяшчалі фальшывыя аб’явы аб арэндзе жылля ў Гродзенскай вобласці.

Ашуканцы бралі папярэднюю аплату як мінімум у 193 чалавек, але выконваць свае абавязкі не збіраліся. У выніку яны завалодалі грашыма пацярпелых на агульную суму не менш за 41,3 тысячы рублёў, якія потым падзялілі і патрацілі на ўласнае жаданне.

На судзе абвінавачаны цалкам прызнаў віну і заявіў пра раскаянне.

Паводле пастановы суда яму прызначаныя 6 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, ён мусіць выплаціць штраф 100 базавых велічынь, кампенсацыю матэрыяльнай шкоды — 18,4 тысячы рублёў, маральнай — 175 рублёў, а таксама дзяржпошліну 7,2 тысячы рублёў.

Чытайце таксама:

Замежная фірма атрымала ад беларускіх прадпрыемстваў 825 тысяч еўра, але заказу выконваць не збіралася

«Я не прысвойваў сабе мільён». 17‑гадовы блогер з Гродна, які збіраў грошы на лячэнне дзіцяці, распавядае сваю версію

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых

Спроба школьнікаў спампаваць анлайн-гульню скончылася стратай доступу да ўліковых запісаў iCloud

Каментары да артыкула