Грамадства11

Замежная фірма атрымала ад беларускіх прадпрыемстваў 825 тысяч еўра, але заказу выконваць не збіралася

Генеральная пракуратура Беларусі паведаміла пра крымінальную справу аб махлярстве ў асабліва буйным памеры, якая расследуецца ў дачыненні замежнай кампаніі, што атрымала грошы ад беларускіх прадпрыемстваў, але не збіралася выконваць узятыя на сябе абавязкі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Як высветлілася, лізінгавая кампанія і некалькі лесагаспадарчых прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці ў 2021 годзе падпісалі дамовы на пастаўку лесапільных ліній агульным коштам каля 2,6 мільёна беларускіх рублёў. Для гэтага беларускі бок пералічыў замежнай фірме больш за 825 тысяч еўра.

Аднак пасля атрымання сродкаў пастаўкі так і не адбыліся. Замежнае прадпрыемства заявіла пра банкруцтва і спрабавала спаслацца на санкцыі Еўрапейскага саюза, нібыта яны перашкодзілі выкананню дамоваў.

Праверка, аднак, паказала, што кіраўнік і ўласнік фірмы з самага пачатку не меў намеру пастаўляць абсталяванне. Кампанія была зарэгістраваная толькі ў 2020 годзе, не мела ні работнікаў, ні рэальнай вытворчасці, ні падатковых выплат. На яе сайце былі размешчаныя фальшывыя звесткі пра дзейнасць.

У Генпракуратуры адзначылі, што спасылкі на форс-мажор і санкцыі не могуць апраўдаць аднабаковую адмову ад выканання дамоваў і разглядаюцца як спосаб незаконнага авалодання чужымі сродкамі.

Цяпер паводле справы праводзіцца папярэдняе расследаванне, а следчыя правяраюць кіраўніцтва прадпрыемства, якое магло быць датычным да гэтай махлярскай схемы.

Каментары1

  • Ёсік
    10.11.2025
    Калі паведамляюць аб замежных фірмах, замежных рабаўніках, махлярах ды злодзеях, асабліва падначаленыя шведа ды кубракова, здаецца, што прасьцей напісаць Фірма з расеі, расейскія махляры. Усё ў с.аку цалуюць братоў сваіх старэйшых. Тыя на галаву с.руць,а гэтыя палохаюцца праўду сказаць. Дык лепш маўчыце, за разумнейшых сыйдзеце.

Цяпер чытаюць

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе12

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску знайшлі сабаку з адсечанымі лапамі. Гэта ўжо другі падобны выпадак за апошні тыдзень3

Беларус звольніўся з працы і пачаў шантажаваць былога начальніка

Джэнсэн Хуанг зноў узначаліў Nvidia15

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну39

У ААЭ знайшлі парэшткі раней невядомага навуцы драпежніка

У Мінску хуткая дапамога сутыкнулася з каршэрынгавым аўтамабілем

«Хто як працуе, той так і есць». Зміцер Дашкевіч паказаў сваю ссабойку ад каханай11

«Каб беларусы ўнутры краіны і за мяжой чыталі адны навіны». Ціханоўская павіншавала «Нашу Ніву» са 120‑годдзем7

Беларус адшукаў новую планету з дапамогай ШІ — знаходка ўжо зацікавіла НАСА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе12

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць