У Літве папярэдзілі, што могуць працягнуць тэрмін закрыцця мяжы
11 лістапада ў Міністэрства замежных спраў Літвы зноў выклікалі прадстаўніка пасольства Беларусі і выказалі пратэст у сувязі з паўторнымі парушэннямі паветранай прасторы Літвы з тэрыторыі Беларусі, якія лічацца гібрыднымі атакамі.
Фота ілюстрацыйнае
Прадстаўнік Беларусі быў выкліканы пасля таго, як 8 і 10 лістапада рэгістраваліся інцыдэнты з кантрабанднымі паветранымі шарамі, што стваралі пагрозу для цывільнай авіяцыі і грамадскай бяспецы.
МЗС Літвы нагадаў, што пры паўторных парушэннях дзяржаўнай мяжы з тэрыторыі Беларусі Літва захоўвае права падоўжыць абмежаванні на перасячэнне мяжы, уведзеныя пастановай урада ад 29 кастрычніка 2025 года, ці прыняць дадатковыя меры.
Ад Беларусі настойліва патрабуюць неадкладна зрабіць крокі для прадухілення такіх гібрыдных атак.
Чытайце таксама:
Эйсмант пра перамовы з Літвой: Мы гатовыя да ўсяго
У ноч з панядзелка на аўторак у Літву заляцелі 8 метэазондаў і адзін дрон з Беларусі
Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання