БЕЛ Ł РУС

Пацярпелай у Тайландзе беларусцы зрабілі пераліванне крыві

13.11.2025 / 16:44

Nashaniva.com

Сябар пацярпелай у Тайландзе 28‑гадовай беларускі Настассі Ясюкевіч паведаміў выданню «Анлайнер», што пераліванне ёй крыві адбылося. Ён пераслаў у рэдакцыю адпаведнае паведамленне ад консульства.

Настасся Ясюкевіч

«Стан пацыента застаецца такім жа, як і ўчора. Учора донар здаў 3 пакеты крыві. Доктар пераліў пацыентцы 2 пакеты, і аналіз крыві палепшыўся. Аднак аперацыя ўсё яшчэ немагчымая: стан пацыента неабходна стабілізаваць і трэба назапасіць яшчэ крыві. Бальніца ўжо запытала кроў з банка крыві Тайланда, і тэрмін чакання складзе адзін тыдзень», — гаворыцца ў гэтым паведамленні.

Таксама «Анлайнер» атрымаў каментар ад пасольства Беларусі ў В'етнаме: там па-ранейшаму ўважліва сочаць за сітуацыяй.

Аварыя, у якой пацярпела Настасся, здарылася 6 лістапада ў правінцыі Канчанабуры на маршруце да ракі Квай, экскурсійны аўтобус з турыстамі перакуліўся і зваліўся з узвышша. Пацярпелі грамадзяне Расіі і Беларусі, двое чалавек трапілі ў рэанімацыю.

У 28‑гадовай беларускі шматлікія пераломы — рэбры, скула, пазваночнік. Жанчыне выдалілі селязёнку і жоўцевы пузыр. 

У бальніцы сутыкнуліся з недахопам крыві для пералівання беларусцы — у Тайландзе яе група, трэцяя адмоўная, рэдкая. Але ў выніку прынамсі часова гэту праблему ўдалося вырашыць.

Чытайце таксама:

Для пацярпелай у жудаснай аварыі ў Тайландзе 28‑гадовай беларускі знайшлі донараў крыві

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

У МЗС распавялі пра стан беларускі, пацярпелай у ДТЗ у Тайландзе

«Шатл-бас спачатку спыніўся, а потым пачаў павольна каціцца назад». Беларус, які стаў відавочцам аварыі ў Тайландзе, расказаў падрабязнасці

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

У ДТЗ у Тайландзе пацярпелі пяць беларусаў

Каментары да артыкула