БЕЛ Ł РУС

Адзін з мінскіх «Бургер Кінгаў» прыпынілі за антысанітарыю

14.11.2025 / 23:40

Nashaniva.com

Адзін з жыхароў Мінска апублікаваў у тыктоку відэа з кавярні Burger King ва Уруччы, дзе падчас наведвання ён пабачыў антысанітарыю. Падрабязнасці гісторыі апісвае агенцтва «Мінск-Навіны».

Скрыншот з відэа

У аб'ектыў фотакамеры трапілі недакуркі, цыгарэты, брудная падлога і раскіданае смецце. «Гэта норма?» — задаецца пытаннем аўтар відэа і дадае, што ўстанова «стала памыйніцай».

@maks38333 Ужас Что Происходит? Минск р-н Уручье 11.11.2025 Burger King Стал просто помойкой Это норма?#минск #минсксейчас #минскаяправда @BURGER KING Беларусь ♬ оригинальный звук - srg.gr

У адказ адзін з каментатараў дадаў, што і ў іншым пункце сеткі грамадскага харчавання можна ўбачыць падобную карціну. Аднак большасць палічыла, што вінаватыя самі наведвальнікі.

Відэа вывучылі спецыялісты цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Першамайскага раёна, пасля чаго праверылі кавярню:

«У чацвер, 13 лістапада, праведзеныя наглядныя мерапрыемствы ў дачыненні да рэстарана хуткага абслугоўвання «Бургер Кінг» на праспекце Незалежнасці, 179. Факт парушэнняў пацвердзіўся, у сувязі з чым вынесена прадпісанне аб прыпыненні вытворчасці і работ, паслуг вышэйпаказанага аб'екта да ліквідацыі парушэнняў», — расказалі спецыялісты.

Чытайце таксама:

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ

Беларусы выбіраюць шаўрму і піцу

Улады ЕС спрачаюцца, ці можна называць веганскія прадукты «сасіскамі» і «шніцалямі»

Каментары да артыкула