БЕЛ Ł РУС

Брэсцкую прадпрымальніцу аштрафавалі за перапродаж алкаголю з duty free

15.11.2025 / 17:23

Nashaniva.com

Брэсцкая прадпрымальніца атрымала буйны штраф — амаль 15 тысяч рублёў — за тое, што прадавала спіртное праз Telegram. Супрацоўнікі абласной інспекцыі МПЗ высветлілі, што жанчына незаконна гандлявала ромам, гарэлкай і брэндзі, якія купляла ў duty free.

Фота ілюстрацыйнае

Падчас кантрольнай закупкі падаткавікі зафіксавалі парушэнні. У выніку жанчыну аштрафавалі па двух артыкулах: 6300 рублёў — за продаж алкаголю ў інтэрнэце, і 8400 рублёў — за рэалізацыю без акцызных марак. Алкаголь канфіскавалі.

У МПЗ адзначылі, што гэта — мінімальныя санкцыі. Паводле закона, штраф мог быць значна большым — да 42 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

«Беларусы як з ланцуга сарваліся». У краіне пачалі перапрадаваць цацкі з «Кідс Міла»

Раскрылі махлярскую схему па перапродажы калекцыйных манет

Беларусы гадамі надурвалі кітайцаў з курынымі лапкамі. Але скончылася гэта кепска

Каментары да артыкула