Усяго патроху1212

«Беларусы як з ланцуга сарваліся». У краіне пачалі перапрадаваць цацкі з «Кідс Міла»

У Беларусі незвычайны трэнд: людзі скупляюць і перапрадаюць цацкі з дзіцячых абедаў, што цяпер прадаюцца ў сетцы Mak.by — былым McDonald’s. 

Пра новае захапленне распавяла блогерка Ірына ў тыктоку, заўважыла BGmedia. Паводле яе слоў, цэны на цацкі дасягаюць 50 — 140 рублёў, што часам значна перавышае цану самога абеду.

«Беларусы як з ланцуга сарваліся. Яны масава скупляюць гэтыя цацкі. Кошты часам проста зашкальваюць», — расказала яна ў сваім відэа.

@user29131854700015 Все видели нашумевший тренд из макдональдса? Как вам стоимость таких игрушек?))) #мак #макбай #макдональдс #союзмультфильм ♬ оригинальный звук - Ира

Блогерка прызналася, што мае некалькі такіх цацак, але цяпер, з улікам высокіх цэн, наўрад ці набывала б іх. 

«Нейкая новая крыптавалюта Беларусі», — кажа яна.

Mak.by запусціў лімітаваную серыю фігурак у супрацоўніцтве з «Саюзмультфільмам». У серыю ўвайшлі папулярныя персанажы: Віні-Пух і Пятачок, Воўк і Заяц з «Ну, пачакай!», лянівы школьнік з «Воўкі ў Трыдзявятым царстве», папугай Кеша, Вожык у тумане і іншыя. Акрамя таго, была анансаваная «Мульт Бокс» — цацка з таемнай лінейкі, якая выпадкова трапляецца пакупнікам, піша Onliner. 

У сацсетках карыстальнікі хваляцца сваімі калекцыямі, абменьваюцца цацкамі і шукаюць тыя, што не паспелі набыць.

Фактычна, кошт аднаго дзіцячага абеду складае каля 15 рублёў, а вось перапродаж асобных фігурак значна перавышае гэтую суму.

У аб’явах на беларускіх інтэрнэт-барахолках Onliner пабачыў фігуркі па неверагоднай цане ў 1000 рублёў за пару (Віні-Пух і Пятачок без пакавання).

Каментары12

  • Думаючы галавой
    15.10.2025
    – Можа нацягнем антыдронавыя сеткі вакол НПЗ? Украіна палохае атакамі.
    – Не, нафіг. Глядзі я купіў пятачка з Хэппі Міла.
  • Болгарин
    15.10.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Янак
    15.10.2025
    Маркетінгавая апэрацыя

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс20

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню2

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

У фонд Музея Марка Шагала ў Віцебску ўпершыню паступілі работы Восіпа Цадкіна

На «Дажынках» Мінскага раёна зладзілі выставу жанчын-перадавіц у чорных рамках ФОТАФАКТ8

Збіраюцца заяўкі на стыпендыі для беларускіх студэнтаў ад «Нябачнага ўніверсітэта для Беларусі»1

Трамп лічыць «вельмі класнай» ідэяй аб’яднанне Ірландыі10

На наступны тыдзень прагназуюць бабіна лета

У Баварыі на Дунаі злавілі анаконду1

Па колькасці самагубстваў у Еўрасаюзе лідзіруе Літва. А што з гэтым у Беларусі?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс20

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць