БЕЛ Ł РУС

Блогера Mellstroy абвясцілі ў вышук у Казахстане

16.11.2025 / 17:56

Nashaniva.com

У Беларусі нядаўна затрымлівалі некаторых яго фанатаў.

Андрэй Бурым (Mellstroy)

Папулярнага 26‑гадовага блогера родам з Гомеля Андрэя Бурыма (вядомага як Mellstroy) абвясцілі ў вышук у Казахстане. Гэта зрабіла Агенцтва ў фінансавым маніторынгу Казахстана. Прычына не называецца.

Раней у Беларусі сацсеткі блогера прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». А некаторых маладых людзей, якія запісвалі ролікі для ўдзелу ў чэленджы блогера (і для гэтага голымі бегалі ў горадзе, насілі плакаты з назвай гульні ад Mellstroy), затрымлівалі.

Чытайце таксама:

«Дзесяцігадовае дзіця АМАП пакладзе ў падлогу?» Трэш-блогер Mellstroy адрэагаваў на прызнанне сябе экстрэмістам 

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Беларускі трэш-стрымер Mellstroy арандаваў раскошны дом у Кіпры за $500 тысяч на год

Блогеру Мэлстрою адправілі позву на допыт у пасольства Расіі ў Чарнагорыі

Каментары да артыкула