Усяго патроху66

Беларускі трэш-стрымер Mellstroy арандаваў раскошны дом у Кіпры за $500 тысяч на год

Прыбірацца ў чатырохпавярховым катэджы будзе горнічная.

Беларускі трэш-стрымер Mellstroy (Андрэй Бурым) арандаваў раскошны дом на поўдні Кіпра.

Трэш-стрымер Mellstroy (Андрэй Бурым). Скрыншоты відэа

Як ён расказвае ў відэа, ён зняў яго для сябе і каманды на год наперад за 500 тысяч даляраў (сума за год). І вельмі задаволены: бо дагэтуль здымаў апартаменты ў Чарнагорыі, за якія аддаваў 50 тысяч даляраў на месяц.

Цяперашні дом — чатырохпавярховы. Там ёсць ліфт, гараж, дамашні кінатэатр, адкрыты і закрыты басейны, спортазала.

Блогер расказвае, што прыбірацца тут будзе горнічная.

Mellstroy родам з Гомеля. Яму 26 гадоў. Ён стаў вядомы дзякуючы сваім трэш-стрымам. Падчас аднаго з іх у 2020 годзе ён збіў дзяўчыну. Пасля гэтага на Бурыма была заведзена крымінальная справа. У выніку ён атрымаў паўгода выпраўленчых работ і штраф.

Mellstroy у цэлым рэгулярна трапляе ў скандальныя навіны, даючы сваім гледачам вар'яцкія заданні і абяцаючы шчодрыя выплаты за іх выкананне. Тым не менш, гэтыя абяцанні не заўсёды выконваюцца.

Каментары6

  • угу
    15.06.2025
    Кальян, быть дочкой пограничника - хорошо устроилось
  • Галоу́нае
    15.06.2025
    Нецікава
  • !!!
    16.06.2025
    Понты из 90х, как в анекдоте.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі14

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі14

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць