БЕЛ Ł РУС

У Брэсце ўжо рыхтуюцца да адкрыцця катка ў цэнтры горада

17.11.2025 / 19:58

Nashaniva.com

У цэнтр Брэста прывезлі спецыялістаў, спецыяльную машыну і халадзільную ўстаноўку, каб стварыць сапраўдны лёд вакол галоўнай навагодняй ёлкі, піша БелТА.

На плошчу быў дастаўлены так званы чылер — спецыяльная халадзільная ўстаноўка, якая будзе падтрымліваць стан лёду на катку. Чысціць лёд будзе спецыяльная машына.

Адкрыццё катка запланаванае на 1 снежня, канькі можна будзе ўзяць у арэнду або прыйсці са сваімі.

Спецыялісты ўжо пачалі мантаж халадзільнай устаноўкі. На ўстаноўку і падрыхтоўку катка ім адведзена 10 дзён. Плошча катка складзе 28×28 метраў, для яго падрыхтоўкі выкарыстаюць 4 тоны халадзільнага агента і 60 тон вады.

Чытайце таксама:

Мінская крама прадавала ёлачныя шары з пісьменнікамі. Прапагандысты ўбачылі партрэт Геніюш і наляцелі

На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску пачалі ставіць навагоднюю ёлку ФОТАФАКТ

Як будзем працаваць на Каляды і Новы год

«Крылы» на Свіслачы і 28 елак. Як упрыгожаць Мінск да Новага года і калі ўключаць святочную ілюмінацыю

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку

Каментары да артыкула