БЕЛ Ł РУС

Спробы нелегальнага пераходу мяжы з Польшчай у апошнія дні амаль спыніліся

17.11.2025 / 21:24

Nashaniva.com

У Польшчы зафіксавалі істотнае зніжэнне міграцыйнага ціску з беларускага боку. 14 лістапада ўпершыню з 4 сакавіка не было ніводнай спробы нелегальнага пранікнення мігрантаў праз мяжу Беларусі і Польшчы, паведамілі ў Падляшскім аддзеле Памежнай службы.

Фота: podlaski.strazgraniczna.pl

15 і 16 лістапада спробы нелегальнага пераходу беларуска-польскай мяжы зноў фіксаваліся, але ў невялікай колькасці — усяго 10 спроб.

Гэтыя інцыдэнты адбываліся на ўчастках, якія кантралююць памежныя пасты ў Міхалаве і Нараўцы. 

З пачатку 2025 года на гэтым напрамку зафіксавана больш за 27,7 тысячы спроб нелегальнага перасячэння мяжы.

Цяперашняе памяншэнне інтэнсіўнасці мігранцкіх атак можа быць звязана з адкрыццём польскім бокам з 17 лістапада двух памежных пераходаў на беларуска-польскай мяжы. 

Чытайце таксама:

Рыжанкоў спадзяецца на вяртанне «нармальных адносін» з Польшчай

Лукашэнка: Жыццё прымусіць Польшчу і краіны Балтыі будаваць нармальныя адносіны з Беларуссю і Расіяй

Першага паляка прапагандысты сустракалі на мяжы з падарункамі. Што падарылі?

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»

Польшча адкрыла два пераходы на беларускай мяжы

Каментары да артыкула