Свет1919

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»

Эфекты адкрыцця двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю будуць бачныя ў найбліжэйшыя тыдні і месяцы. Пра гэта ў эфіры TVPinfo заявіў намеснік міністра замежных спраў Марцін Басацкі, піша Reform.news.

Скрыншот трансляцыя

«Эфекты гэтага жэсту, відавочна жэсту, які добры, але не для беларускага рэжыму, а для тысяч, соцень тысяч людзей, якія будуць карыстацца гэтымі двума памежнымі пераходамі, палякаў і польскіх бізнэсаў, эфекты гэтага жэсту ўбачым у найбліжэйшыя тыдні, а можа быць месяцы», — сказаў ён.

«Цалкам упэўнены, што гаспадарчыя наступствы для гэтага рэгіёна, для Падляшша, будуць значнымі. Гэта ўжо вядома зараз. Ці атрымаецца разам з тым дыпламатычнымі дзеяннямі, дарэчы, не толькі польскімі, зрабіць так, каб быў і значны палітычны эфект, паглядзім. Польская дыпламатыя і польская дзяржава пастаянна над гэтым працуюць», — дадаў намеснік міністра.

Вядучы ранішняй праграмы Марыюш Пікарскі паспрабаваў дамагчыся ад Басацкага, ці разлічвае польскі бок на вызваленне Анджэя Пачобута. Намеснік міністра палічыў за лепшае ўхіліцца ад прамога адказу.

«Прашу прабачэння, але перамовы, якія ідуць паміж структурамі польскай дзяржавы, у тым ліку з удзелам дыпламатыі, з, назавем гэта так, другім бокам, пакуль павінны заставацца ў таямніцы, але, як я казаў, спадзяюся, што вынікі будуць», — сказаў Басацкі.

Намеснік міністра канстатаваў, што Аляксандр Лукашэнка быў і застаецца блізкім палітычным і стратэгічным партнёрам Уладзіміра Пуціна.

«Але, як мы бачым, не толькі Польшча пачынае гуляць з Лукашэнкам ці беларускімі ўладамі ў гульню, якая павінна ў нейкай ступені аслабіць напружанасць на нашай усходняй мяжы. Такую гульню, і гэта ніякая не таямніца, вядуць таксама амерыканцы», — сказаў ён.

Марыюш Пікарскі засумняваўся, што Аляксандр Лукашэнка адвернецца ад свайго маскоўскага саюзніка.

«Ведаеце, дзякуючы гэтым намаганням, у асноўным амерыканскім, і не толькі амерыканскім, было вызвалена амаль сто палітвязняў, уключаючы палякаў, як вы выдатна ведаеце.

Ці будзе гэта азначаць новыя раўнды вызвалення зняволеных? Паглядзім. Гэта, безумоўна, частка амерыканскай дыпламатыі. Гэта мэта польскай дыпламатыі. Чым больш няшчасных людзей, якія гадамі таміліся ў засценках Лукашэнкі, здабудуць свабоду, тым лепш», — адказаў міністр.

Вядучы ўдакладніў, ці могуць быць закрыты адкрытыя пераходы, калі беларускі бок не зробіць таго, што ад яго чакаецца.

«Я не хачу гадаць. Аднак, вядома, у адносінах з іншымі дзяржавамі, асабліва з такімі несяброўскімі нам, як рэжым Лукашэнкі, заўсёды тое, што робім, што робяць усе дэмакратычныя дзяржавы, звязана з умовамі. 

Пабачым, што будзе адбывацца, пабачым, як улады Беларусі адкажуць на гэты безумоўна выгадны для іх жэст. Як я ўжо сказаў, мы зрабілі гэта для таго, каб палякі, польскі бізнэс, польскія прадпрымальнікі і жыхары ўсходняй Польшчы, асабліва Падляшша, маглі свабодна падарожнічаць, у тым ліку весці бізнэс з Беларуссю. Але, як і ўсё ў такіх адносінах са складаным і несяброўскім партнёрам, гэта ўмоўны працэс», — адказаў намеснік міністра.

Каментары19

  • Ян
    17.11.2025
    Прачытаўшы загаловак падумаў, што наступствы адкрыцця двух КПП у найбліжэйшыя тыдні і месяцы будзе ў выглядзе большай колькасці агентуры, а як аказалася для палякаў галоўныя “наступствы” гэта грошы, а ўсё астатняе гэта другасна.
  • Палітоляг
    17.11.2025
    Першае наступства ўжо відавочна: банкрутуе Літва.
  • _
    17.11.2025
    Ну, что "Цар", пора ехать в Сараево?)))

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць