Грамадства1919

Лукашэнка: Жыццё прымусіць Польшчу і краіны Балтыі будаваць нармальныя адносіны з Беларуссю і Расіяй

«Літоўцы вішчаць, верашчаць цяпер: адкрыйце мяжу. Мы яе не закрывалі».

Аляксандр Лукашэнка. Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «жыццё прымусіць» Польшчу і краіны Балтыі будаваць нармальныя дачыненні з Беларуссю і Расіяй. Пра гэта ён казаў 17 лістапада ў Мінску на сустрэчы з губернатарам Растоўскай вобласці Юрыем Слюсарам.

«Літоўцы вішчаць, верашчаць цяпер: адкрыйце мяжу. Мы яе не закрывалі. І мы ніколі дрэнна ні да палякаў, ні да літоўцаў, ні да латышоў не ставіліся. Гэта нашы суседзі, куды дзецца? Так, яны сёння кіруюцца звонку. Ведаеце, жыццё прымусіць… Прыйдуць да ўлады іншыя людзі, якія будуць бачыць інтарэсы ў Беларусі і Расіі, як гэта было раней. Навошта [было] губляць гэтыя рынкі, губляць такія добрыя адносіны?»

Сёння ноччу Польшча, якая спадзяецца на вызваленне з беларускай турмы польскага актывіста Анджэя Пачобута, адкрыла два пераходы на беларускай мяжы. 

А міністр замежных спраў Кястуціс Будрыс заявіў, што Літва разглядае магчымасць адкрыцця двух закрытых пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю яшчэ да канца лістапада. Хаця міністр адзначыў, што сітуацыя на мяжы з Беларуссю стала кантраляванай, прычына паскарэння адкрыцця мяжы, імаверна, у тым, што ў Беларусі аказаліся ў закладніках больш за 1000 літоўскіх фур. 

Каментары19

  • %
    17.11.2025
    Рыгоравіч, а табой хто кіруе? Ты ж 30 год таму (у 1995) ўласнаручна прадаў Беларусь пад знешняе кіраваньне Маскве (пад плясканьне ў ладкі тагачаснай грамады). Ну то чаго плявузгаеш абы плявузгаць. А жыць з суседзямі сапраўды трэба ў згодзе, і тое тычыцца усіх.
  • Поцык
    17.11.2025
    Вот, поляки, полюбуйтесь на то, что вы сделали. Клоуны.
  • Хвостокрут
    17.11.2025
    У союзничков - "братьев" расчет простой - через потоки нелегальной миграции и широкий спектр гибридных угроз сформировать потребность в европейском обществе большой спрос на ультраправые партии, типа немецкой АдГ (Альтернатива для Германии) и максимально консолидировать в их руках все ветви власти. А как они закрепятся, то тогда с ними будет легче вести разные диалоги в нужном ключе и ожидать соответствующих решений, включая аннулирование поддержки Украины.

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць