БЕЛ Ł РУС

На Тэнэрыфе гіганцкая хваля забрала жыцці трох турыстаў

8.12.2025 / 16:36

Nashaniva.com

Каля заходняга ўзбярэжжа вострава Тэнэрыфе, што ў складзе Канарскіх астравоў, трох чалавек знесла велізарнай хваляй, яшчэ трое атрымалі раненні. Адзін чалавек лічыцца зніклым без вестак, паведамляе Bild.

Фота ілюстрацыйнае

Інцыдэнт адбыўся ўчора ўвечары каля папулярнага прыроднага басейна побач з Лос-Гігантэсам у муніцыпалітэце Санцьяга-дэль-Тэйдэ. Людзі, якія купаліся, былі як на скалах, так і ў вадзе, калі іх раптам накрыла магутная хваля і пацягнула ў мора.

«Верталёт марской выратавальнай службы падняў з вады аднаго чалавека і дастаў адно цела», — паведамілі службы экстраннай дапамогі Канарскіх астравоў.

Паводле звестак уладаў, загінулі двое мужчын і адна жанчына. Аднаму з мужчын было 35 гадоў, жанчыне — 55.

Яшчэ адна жанчына перажыла спыненне сэрца на скалах, але яе выратавалі з дапамогай гідрацыкла, рэанімавалі на беразе, а пасля верталётам даставілі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Трапічныя цыклоны загубілі ў Паўднёва-Усходняй Азіі больш за 1200 чалавек

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C

На поўдні Бразіліі прайшоў магутны тарнада, шмат ахвяр і разбурэнняў

Каментары да артыкула