БЕЛ Ł РУС

Украіна нанесла ўдар па нафтаздабыўнай платформе «Лукойла» ў Каспійскім моры

11.12.2025 / 16:19

Nashaniva.com

Украіна атакавала беспілотнікамі нафтаздабыўную платформу «Лукойла» на радовішчы імя Філаноўскага ў Каспійскім моры, паведамляе выданне «Громадське».

Радовішча імя Філаноўскага. Фота: oilgascom.com

Суразмоўцы ўкраінскіх СМІ сцвярджаюць, што зафіксаваныя як мінімум чатыры траплянні па платформе, што прывяло да прыпынення паступлення нафты з 20 свідравін.

Удары нанесла падраздзяленне Службы бяспекі Украіны.

Украіна ўпершыню нанесла ўдар па аб'екце нафтаздабычы ў Каспійскім моры. Калі менавіта была атакаваная платформа, не ўдакладняецца. 

Радовішча імя Уладзіміра Філаноўскага размешчанае ў паўночнай частцы акваторыі Каспійскага мора, за 220 кіламетраў ад Астрахані. Праектны ўзровень здабычы нафты на радовішчы — шэсць мільёнаў тон у год. Гэта, як адзначае выданне Bloomberg, эквівалентна прыкладна 120 тысячам барэляў у дзень.

Здабытую прадукцыю адпраўляюць на экспарт праз Каспійскі трубаправодны кансорцыум.

Чытайце таксама:

Танкер, які перавозіў расійскую нафту, тоне ля берагоў Сенегала

Украінскія марскія дроны падбілі ў Чорным моры чарговы танкер расійскага «ценявога флоту» ВІДЭА

Украінская аперацыя «Павуцінне» магла сарвацца ў апошні момант — пільны дальнабойшчык знайшоў беспілотнікі ў корпусе

Самалёты з Масквы ў Мінск адмененыя з-за дронаў

Каментары да артыкула