БЕЛ Ł РУС

Беларуска, якая моцна пацярпела ў аўтааварыі ў Тайландзе, вяртаецца дахаты

12.12.2025 / 18:39

Nashaniva.com

28‑гадовая жыхарка Мінска Настасся Ясюкевіч, якая моцна пацярпела ў цяжкай аўтамабільнай аварыі ў Тайландзе, вяртаецца ў Беларусь, паведамляе Sputnik са спасылкай на сацсеткі валанцёраў. Яна ў пачатку лістапада атрымала сур’ёзныя траўмы ў аварыі з удзелам аўтобуса ў правінцыі Канчанабуры. 

Усяго ў тым ДТЗ пацярпелі пяць грамадзян Беларусі і шэсць грамадзян Расіі.

У выніку Настасся атрымала пералом пазваночніка, некалькі пераломаў рэбраў, траўматычны пнеўматоракс і значную страту крыві. Ёй правялі некалькі аперацый, у тым ліку па выдаленні жоўцевага пузыра і селязёнкі. Працэс ускладніўся тым, што спатрэбілася донарская кроў рэдкай групы (трэцяя адмоўная), і дапамагло толькі спрыянне жыхаркі Крыма, якая здала два літры крыві.

Беларуска правяла ў шпіталі каля пяці тыдняў. У канцы лістапада да яе прыехала сястра Ганна з Мінска, якая цяпер суправаджае Анастасію дамоў, да сына.

Чытайце таксама:

«Шатл-бас спачатку спыніўся, а потым пачаў павольна каціцца назад». Беларус, які стаў відавочцам аварыі ў Тайландзе, расказаў падрабязнасці

Пацярпелую ў жудасным ДТЗ у Тайландзе беларуску перавялі з рэанімацыі, яе думаюць адправіць у Беларусь

Беларуску з рэдкай групай крыві, што трапіла ў ДТЗ у Тайландзе, выратавала жыхарка Крыма

Каментары да артыкула