Усе вызваленыя палітвязні дэпартаваныя з Беларусі
Пра тое, што вызваленыя палітвязні ўжо пакінулі тэрыторыю Беларусі, паведаміў Офіс Святланы Ціханоўскай.
Падчас сустрэчы палітвязняў у Вільні 11 верасня 2025 года. Фота: «Наша Ніва»
«Усе вызваленыя палітвязні знаходзяцца ў бяспецы і за межамі Беларусі. Ужо хутка мы зможам убачыць нашых герояў і гераінь», — паведаміў дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.
Усіх палітвязняў, як і раней, вывезлі на тэрыторыю Літвы. Як і заўсёды ў падобных выпадках, іх павязуць спачатку ў амбасаду ЗША ў Вільні.
Некалькі дзясяткаў беларусаў ўжо сабраліся каля пасольства ЗША ў Вільні, чакаюць прыезду палітвязняў
Самі вызваленыя пакуль, мяркуючы па ўсім, знаходзяцца на мяжы, дзе ім афармляюць дакументы для ўезду.
Чытайце таксама:
«Байсол» запусціў збор для палітвязняў, вызваленых 13 снежня
Выйшлі на свабоду некалькі іншаземцаў і беларусаў з замежнымі пашпартамі
Вызвалілі праваабаронцаў Валянціна Стэфановіча і Уладзя Лабковіча