Андрэя Пачобута сярод вызваленых палітвязняў няма
Пра адсутнасць у спісе вызваленых палітзняволенага журналіста і актывіста польскай меншасці ў Беларусі Андрэя Пачобута паведаміла МЗС Польшчы.
Андрэй Пачобут
Андрэй Пачобут — журналіст, блогер, актывіст польскай меншасці ў Беларусі і даўні карэспандэнт польскага выдання «Gazeta Wyborcza». Ён быў арыштаваны 25 сакавіка 2021 года ў Гродне і праз два гады асуджаны на восем гадоў за нібыта меркаваную варожую дзейнасць і «распаўсюджванне нянавісці». Польшча гадамі дамагаецца яго вызвалення і нават закрывала праз яго зняволенне пераход «Баброўнікі». Месяц таму яго адкрылі, таму многія небеспадстаўна спадзяваліся, што гэтым разам Пачобут разам з іншымі палітвязнямі апынецца на волі.
У гэтым годзе Андрэй Пачобут атрымаў прэмію Сахарава, якую Еўрапейскі парламент прысуджае асобам, якія зрабілі выключны ўклад у барацьбу за правы чалавека.
Чытайце таксама:
«Байсол» запусціў збор для палітвязняў, вызваленых 13 снежня
Усе вызваленыя палітвязні дэпартаваныя з Беларусі
На свабодзе Максім Знак і Аляксандр Фядута
Віктар Бабарыка ў спісе памілаваных
Выйшлі на свабоду некалькі іншаземцаў і беларусаў з замежнымі пашпартамі