БЕЛ Ł РУС

Памёр Уладзімір Хількевіч

15.12.2025 / 22:36

Nashaniva.com

Пра смерць журналіста і пісьменніка Уладзіміра Хількевіча паведаміла ў сацсетках ягоная дачка Вераніка Хількевіч, піша «Радыё Свабода». Яму было 79 гадоў.

Уладзімір Хількевіч

«Тата пайшоў… Сёння… Вельмі балюча, і розум адмаўляецца верыць… Раніцай, як заўсёды, зычыў мне добрага дня… Сябры, развітанне адбудзецца 17 снежня з 13.00 да 13.45, зала № 2 на Альшэўскага, 12», — напісала Вераніка Хількевіч.

Уладзімір Хількевіч нарадзіўся ў 1946 годзе ў вёсцы Бярозаўка на Случчыне. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Празаік і публіцыст. Працаваў у газеце «Звязда».

Аўтар раманаў «Камелія», «Вадзяныя масты», «Раганосец».

У 2018 годзе ў мінскім выдавецтве «Чатыры чвэрці» выйшла кніга Уладзіміра Хількевіча «Задержаться у ворот рая». Гэта мастацкая кніга, якая ўвабрала розныя значныя падзеі, праз якія прайшла Беларусь. У тым ліку гэта сталінскія рэпрэсіі, існаванне і расстрэл Слуцкага гета, спробы эмігрантаў з Беларусі звязацца з роднымі, якія засталіся на радзіме, і многія іншыя матывы.

Чытайце таксама:

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Нечакана памёр гомельскі прапагандыст Міхаіл Цішкевіч

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Каментары да артыкула