У Бразіліі ўраган зламаў і паваліў статую Свабоды ВІДЭА
15 снежня ў бразільскім горадзе Гуайба праз моцны ўраган абрынулася 40‑метровая копія статуі Свабоды.
Скрыншот з відэа
Помнік стаяў на паркоўцы каля вялікай крамы і ўстановы грамадскага харчавання. У пэўны момант пад уздзеяннем ветру статуя нахілілася, а пасля павалілася. Галава манумента разламалася на мноства кавалкаў. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
Дарэчы, гэтая копія знакамітай амерыканскай статуі Свабоды была часткай цэлай серыі падобных канструкцый, пастаўленых каля крам сеткі Havan па ўсёй Бразіліі.
Чытайце таксама:
«Ааааа! Пайшоў на х#р!» Беларус у Бразіліі сустрэўся з ягуарам і стаў мясцовай зоркай
Як венесуэльскія банды і афрыканскія джыхадзісты завальваюць Еўропу какаінам
Балсанару пачаў адбываць 27‑гадовы тэрмін па справе аб спробе перавароту