Здарэнні3030

«Ааааа! Пайшоў на х#р!» Беларус у Бразіліі сустрэўся з ягуарам і стаў мясцовай зоркай

Беларус Сяргей Бузо з пачатку 2021 года падарожнічае на ровары па Бразіліі. Цяпер ён у паездцы па апошніх пяці штатах у Амазоніі.

Сяргей ратуецца ад ягуара

Там ён і сустрэўся з ягуарам на шашы BR-319. Інцыдэнт ён зняў на відэа, якое стала вірусным у Бразіліі, піша Reform.news.

Пра Сяргея часта пішуць беларускія медыя. Гэта не першае яго падарожжа на ровары — у 2018‑м ён ужо праехаў усю Японію.

Нядаўна, калі беларус ехаў па шашы BR-319 у глыбіні Амазоніі, яму насустрач выскачыў ягуар і пачаў яго пераследаваць.

На кадрах відаць, што Серж не запанікаваў, а паспрабаваў адпудзіць звера крыкам і характэрнымі мацернымі фразамі. У руках у яго быў велізарны цесак. Але ягуара гэта не спыніла, і драпежная жывёліна накіравалася ў бок падарожніка. Сержу давялося ратавацца ўцёкамі на ровары. Увесь гэты час ён вёў здымку.

Свае прыгоды ён выклаў у блогу ў Instagram і забяспечыў каментарыем на партугальскай.

Мясцовыя СМІ звярнулі ўвагу на інцыдэнт. У сваіх матэрыялах медыя называлі Сяргея «рускім», але бела-чырвона-белы сцяжок на ровары не пакідае сумневу — на кадрах беларус.

Увага, ненарматыўная лексіка.

Каментары30

  • не-а
    05.12.2025
    Язык не пакідае сумневу — на кадрах расеец.
  • Яўген
    05.12.2025
    Кот як кот, мой гэтаксама сябе паводзіць, калі на яго крычыш
  • Літвін
    05.12.2025
    Безумоўна гэтае расеяц. Немагчыма ўявіць сябе, каб паляк здымаючы відэа, размаўляў нямецкую, ці француз па-ангельску, а тым больш, каб беларус, размаўляў бы расейскаю. Такога не можа быць! Не, не. Ніколі!

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

«Бітлз-лэнд». У Ліверпулі адкрыецца велізарны музей «Бітлз», праект блаславілі Пол Макартні і Рынга Стар1

У Дзень бацькі Лукашэнка пажадаў беларускім мужчынам быць гатовымі ў любы момант стаць на абарону краіны12

Францыя прызнала няўдачы ў сваім адказе на гвалт. Цяпер разгортвае войска і рыхтуецца да новых пратэстаў6

На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?2

Starshield для Украіны запаволілі па загадзе Маска5

Трамп пра пагадненне паміж Пуціным і Зяленскім: Ім не абавязкова быць у адным пакоі1

«Паглядзім, што скажа Пуцін». Уіткаф ляціць у Расію, каб абмеркаваць новыя мірныя прапановы, вылучаныя на сустрэчы з Зяленскім у Осла1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію54

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць