Двух беларусаў затрымалі ў Грузіі па падазрэнні ў захоўванні наркотыкаў
Паліцыя Грузіі затрымала двух грамадзян Беларусі па падазрэнні ў набыцці і захоўванні вялікай колькасці наркотыкаў, заўважыла Reform.news.
Скрыншот з відэа
Беларусаў І. К. 2003 года нараджэння і І. В. 2005 года нараджэння затрымалі ў Аджарыі. На месцы іх жыхарства канфіскаваныя да 0,5 кг марыхуаны, расфасаванай па 100 пакеціках, паведамляе МУС Грузіі.
Заведзеная крымінальная справа. Затрыманым пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Чытайце таксама:
Беларус у Турцыі трапіў у канфлікт у краме — і апынуўся ў мясцовай турме
Алкаголь, наркотыкі, угоны… Забавы прыяцеляў скончыліся крымінальнай справай
На мытні затрымалі найбуйнейшую ў гісторыі незалежнай Беларусі партыю наркотыкаў