Збіраюцца завочна судзіць Вікторыю Бакуновіч
16 снежня стала вядома, што Следчы камітэт Беларусі пачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні 47‑гадовай Вікторыі Бакуновіч паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Вікторыя Бакуновіч
Жанчыну абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361¹ («стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім») і ч. 2 арт. 361⁴ («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Следчы камітэт заклікае Бакуновіч з’явіцца ў сваё мінскае ўпраўленне.
У кастрычніку 2022 года Міністэрства ўнутраных спраў прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» групу Xinkalik у дадатку Zello, якім карысталіся кіроўцы, а Бакуновіч назвалі датычнай да стварэння гэтага «фармавання».
Чытайце таксама:
Завочна будуць судзіць Ганса Зіглінга
Суд «ДНР» завочна прысудзіў байца Палка Каліноўскага да 13,5 года калоніі
Сузаснавальніка Wargaming прысудзілі да 13 гадоў зняволення і штрафу на 2,1 мільёна рублёў
СК пачаў спецвытворчаць супраць былога дырэктара алімпійскага цэнтра па фрыстайле