БЕЛ Ł РУС

Суд у Екацярынбургу палічыў, што расійскую армію дыскрэдытуе верш Маякоўскага стогадовай даўніны

16.12.2025 / 23:19

Nashaniva.com

Суд у Екацярынбургу прызнаў верш Уладзіміра Маякоўскага «Долой!», напісаны ў 1929 годзе, такім, які «дыскрэдытуе» расійскую армію. Пра гэта паведаміла выданне SOTAvision.

Дзмітрый Рыкаў

Суддзя Верх-Ісецкага раённага суда Кацярына Гейгер аштрафавала жыхара горада Кіраўград Дзмітрыя Рыкава на 49 тысяч рублёў. Падставай стаў ягоны антымілітарысцкі пікет, які ён правёў 7 снежня. Мужчыну прызналі вінаватым паводле артыкула аб «дыскрэдытацыі» войска.

Падчас акцыі Рыкоў трымаў плакат з цытатай з верша Уладзіміра Маякоўскага «Долой!»:

«Война — это ветер трупной вонищи.
Война — завод по выделке нищих.
Могила безмерная вглубь и вширь,
Голод, грязь, тифы и вши».

Сам Дзмітрый Рыкаў віны не прызнаў. Ён патлумачыў, што выступаў не супраць нейкай канкрэтнай вайны, а супраць вайны ўвогуле, і заявіў, што не разумее, як такімі словамі можна дыскрэдытаваць войска.

Чытайце таксама:

У Пецярбургу на 84‑гадовую блакадніцу склалі чарговы пратакол за «дыскрэдытацыю» арміі

Актывісту ў Расіі дадалі тры гады калоніі з-за апошняга слова ў судзе

У Расіі 19‑гадовай дзяўчыне далі тры гады за верш Шаўчэнкі 

Расіянку аштрафавалі за надпіс «Гары ў пекле» ў бюлетэні на прэзідэнцкіх выбарах

Каментары да артыкула