БЕЛ Ł РУС

Як выглядае працяг знакамітага савецкага мульціка з удзелам Пуціна

17.12.2025 / 16:44

Nashaniva.com

З’явіліся першыя кадры з новай серыі мультсерыяла «Прастаквашына», у якім адным з герояў стане Уладзімір Пуцін, піша РБК.

Як стала вядома, прэзідэнта Расіі намалявалі як персанажа папулярнага мультсерыяла. На апублікаваных кадрах ён паказаны разам з вядомымі героямі «Прастаквашына» — Дзядзем Фёдарам, катом Матроскіным, Шарыкам, паштальёнам Печкіным і іншымі.

Сапраўднасць гэтых матэрыялаў пацвердзіла РБК крыніца на медыярынку, а «Саюзмультфільм» атрымаў адпаведны запыт ад журналістаў.

Пра тое, што Пуцін з’явіцца ў мультсерыяле, яшчэ раней на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме паведаміла старшыня рады дырэктараў «Саюзмультфільма» Юліяна Слашчова. З ейных слоў, такі крок разглядаецца як сродак «мяккай сілы» для папулярызацыі Расіі і яе культуры за мяжой.

Абноўлены серыял «Прастаквашына» выходзіць з 2018 года, і да чэрвеня 2025‑га ўжо створана шэсць сезонаў. Герояў агучваюць вядомыя акцёры: ката Матроскіна — Антон Табакоў, Шарыка — Гарык Сукачоў, Павел Дзеравянка і Мікіта Волкаў, а паштальёна Печкіна — Іван Ахлабысцін. 

У новым праекце з’явіліся і дадатковыя персанажы, напрыклад Тама-Тама — разумная істота, падобная да грызуна, своеасаблівая сумесь вавёркі і кенгуру.

Чытайце таксама:

Курэйчыка абвінавацілі, што ён напісаў сцэнар пра палкаводца Суворава. А як усё было?

Мульт пра генацыд рэптылій багатымі жывёламі б'е рэкорды ў сусветным пракаце. Некаторыя бачаць алюзію на Палесціну

«Акулёнак ту-ру-ру-ру». Як з 90‑секунднага дзіцячага роліка вырас 400‑мільённы бізнэс

Каментары да артыкула