Кіно1616

Мульт пра генацыд рэптылій багатымі жывёламі б'е рэкорды ў сусветным пракаце. Некаторыя бачаць алюзію на Палесціну

Мульт «Звераполіс 2» (Zootopia 2) сабраў за першы ўік-энд пракату больш за паўмільярд даляраў, і гэта найлепшы старт у гісторыі анімацыі. Выходзіць, гісторыя пра звярыны горад зноў скарыла свет. Чаму?

Фота: кадр з трэйлера

Першы «Звераполіс» выйшаў яшчэ ў 2016 годзе. Тады гледачам прадставілі гэты горад-рай, дзе жывуць розныя сысуны. Жывуць яны па правілах Homo sapiens: горад хаця і адаптаваны пад асаблівасці розных звяроў, але ж у ім лёгка пазнаецца звычайны чалавечы мегаполіс са сваёй структурай грамадства, службамі, прафесіямі і забавамі.

Але ж нас асабліва цікавяць два жыхары гэтага горада. Перш за ўсё, гэта трусіха Джудзі Хобс. Шчырая і трохі наіўная, яна з дзяцінства імкнулася працаваць у паліцыі, і ў першым «Звераполісе» дасягнула сваёй мары ды яшчэ і выратавала горад.

Ёй у гэтым дапамагаў ліс Нік Уайлд, нашмат больш практычны і прыземлены, чым прыгажуня Джудзі. Яны распачынаюць сіквэл мульта ў якасці напарнікаў, бо Нік таксама далучыўся да паліцыі і цяпер працуе разам з Джудзі.

Як і шмат якія іншыя паспяховыя дыснэеўскія і піксараўскія мультфільмы, «Звераполіс 2» ствараецца адразу на некалькіх узроўнях. Канечне, ён перадусім зроблены для дзяцей, але рэжысёры спецыяльна пакідаюць багата рассыпаных жартаў для дарослых, алюзій на дарослае жыццё і сацыяльную сатыру. Так і тут — трусіха Джудзі і ліс Нік вымушаныя ісці на групавую псіхатэрапію, каб разабрацца ў тым, як асабістыя адрозненні не даюць ім спрацавацца.

Фота: кадр з трэйлера

А ў горадзе тым часам рыхтуюць свята. Звераполісу 100 гадоў, і ў гонар гэтага на святочным вечары пакажуць дзённік стваральніка сцен стыхій: за мудрагелістай назвай хаваюцца прылады, якія падзяляюць горад на чатыры кліматычныя зоны. На гэтым вечары Джудзі і Нік знаходзяць новага сябра — змяю Гэры Ды Снэйк. А заадно даведваюцца, што героі іх горада, сям’я стваральніка тых самых сцен, насамрэч зусім не тыя, кім прыкідваюцца

Гэры — першая рэптылія ва ўсёй сазе пра Звераполіс. Калі гэты горад — праекцыя чалавечага грамадства, то што значыць свядомае выключэнне з яго такой вялікай групы жывёлаў? Нам пакажуць і адказных за гэта, багатую сям'ю рысяў па прозвішчы Лінкслі, якія імкнуцца кантраляваць увесь горад і заадно фактычна абвясцілі вайну рэптыліям.

І тут важна адзначыць яшчэ адну адметнасць «Звераполіса 2» і падобных мультфільмаў. Яны па-ранейшаму мяккая амерыканская сіла, якая вучыць ліберальным каштоўнасцям — талерантнасці, павагі да асабістай свабоды. Дзеці ўспрымаюць гэта на ўзроўні падсвядомасці, дарослыя стараюцца счытаць задуму рэжысёраў.

Паглядзеўшы «Звераполіс 2», некаторыя гледачы намацалі паралель сюжэта з палітычнай сітуацыяй на Блізкім Усходзе. Багатая патрыярхальная сям'я рысяў (а калі хочаш, можна прыгледзецца і да пэйсаў на пысе рысі!) фактычна ўчыняе генацыд рэптылій і ў сваіх інтарэсах спрабуе выселіць іх з наседжанага месца. Нічога не нагадвае, калі глядзець на сітуацыі з пазіцыі заходніх прыхільнікаў Палесціны? 

Прадстаўнік сям'і Лінкслі — у цэнтры. Фота: кадр з трэйлера

Што не выклікае ніякіх сумневаў, дык гэта ўзровень анімацыі. «Звераполіс 2» адпрацоўвае ўсе 150 мільёнаў даляраў, укладзеныя ў яго: вы ўбачыце гэта ў сотнях унікальных жывёл-персанажаў, зробленых так файна, што можна ацэньваць іх акцёрскую працу. Не забудзьцеся і на тое, каб ацаніць дэталізацыю самога горада, што складаецца з тысяч дробных элементаў.

Фота: кадр з трэйлера

Студыі Disney, стваральнікам «Звераполіса 2», няма прычын бедаваць наконт выдаткаваных мільёнаў. Мульт аказаўся суперпрыбытковым і за першы ўік-энд у сусветным пракаце сабраў 556 мільёнаў даляраў — гэта найлепшы старт у пракаце ў гісторыі анімацыі.

Частка з гэтых мільёнаў пойдзе на ганарар Шакіры, бо музычная суперзорка зноў вярнулася ў Звераполіс. Як і ў мінулы раз, яна агучыла ролю Газэлі — поп-зоркі Звераполіса, а таксама запісала для мульта песню. У арыгінальнай версіі мульта гучаць галасы шматлікіх зорак кіно накшталт Жана Рэно і Ідрыса Эльбы, знайшлося месца нават для Эда Шырана. А калі вы будзеце глядзець уважліва, заўважыце адсылкі да топавых кінапраектаў накшталт «Маўчання ягнятаў» ці «Рататуя».

Фота: кадр з трэйлера

Але не гэта галоўнае ў сусвеце «Звераполіса 2». У абгортцы мульта з шалёным бюджэтам стваральнікі сіквэла, як і ў мінулы раз, умудрыліся схаваць глыбокія сэнсы, за якія гэтую гісторыю любяць мільёны. Гэта расказ пра грамадства, сяброўства і тое, што хаця мы ўсё знешне розныя, унутры нас жыве жаданне падзяляць гэтае жыццё і свае пачуцці з іншымі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары16

  • Праходзіў побач
    06.12.2025
    Лагічней было б зрабіць рэптыліямі кіруючы клан (якімі-небудзь шаломандрамі).
  • Шляхцич Завальня
    06.12.2025
    Лет десять назад палестинец убил полицейского. Это произошло в лагере беженцев Сандхольм, в Дании. После этого датчане так ужесточили миграционную политику, что можно провести параллель с Израилем.
  • Ё
    06.12.2025
    Як вам такая паралель ? Змеі ўрываюцца ў Звераполіс і ўчыняюць там массавы расстрэл рысяў на свяце рысяў. Іншая группа змеяў ўрывецца ў паселішчы рысяў, бярэ закладнікаў, гвалціць і рабуе, забівае дзяцей рысяў. Рысі помсцяць.

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ31

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп раз'юшыўся праз жарт пра сябе на «Грэмі»8

У Мінску на заняткі прыйшла толькі чвэрць школьнікаў

Колькі каштуе «прыкурыць» аўто ў моцны мароз?

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ31

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць