БЕЛ Ł РУС

Беларускі добраахвотнік праз суд дабіўся права звольніцца з украінскага войска

18.12.2025 / 16:22

Nashaniva.com

Беларускі добраахвотнік, які з лютага 2022 года служыў ва Узброеных сілах Украіны, праз суд дамогся свайго звальнення, даведалася «Радыё Свабода».

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

Праблема ўзнікла з-за памылкі пры афармленні дакументаў: з беларусам заключылі кантракт як з грамадзянінам Украіны, а не як з іншаземцам. З-за гэтага ён не меў магчымасці законна звольніцца са службы і падаць дакументы на ўкраінскае грамадзянства.

У маі 2024 года і паўторна ў чэрвені 2025‑га ён звяртаўся з рапартамі аб звальненні, але камандаванне адмаўляла, спасылаючыся на адсутнасць кантракта іншаземца. У выніку мужчына падаў у суд. Спачатку пазоў не прынялі праз нібыта прапушчаныя тэрміны, аднак пасля абскарджання суд аднавіў права на разгляд справы.

Цяпер суд у Палтаве прызнаў падпісанне кантракта незаконным і абавязаў вайсковую часць звольніць беларуса. Хоць першапачатковую часць ужо расфарміравалі, выкананнем рашэння мусіць заняцца яе пераемніца. Рашэнне суда канчатковае і абскарджанню не падлягае.

Чытайце таксама:

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны

Полк Каліноўскага абвясціў калядны збор на падарункі дзецям беларускіх добраахвотнікаў

Каментары да артыкула