Грамадства5454

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

На польскім дабрачынным рэсурсе Siepomaga з'явіўся збор на карысць беларуса Канстанціна Каліноўскага (Чыслава), які «адважна змагаўся за вольнасць іншых, а сёння сам патрабуе дапамогі». На аперацыю для рэабілітацыі сустава трэба амаль 69 тысяч рублёў, сабрана троху больш за палову. Толькі ёсць нюансы. Каб атрымаць грошы, беларус выдумаў сваю гісторыю. 

Канстанцін Каліноўскі. Ад нараджэння яго запісалі як Кастуся Каліноўскага-Чыслава, але стаўшы паўналетнім, ён скарэктаваў імя і прыбраў другую частку прозвішча.

«Косця — гэта хлопец з Беларусі, які быў вымушаны пакінуць Айчыну з палітычных прычын, выехаў ва Украіну, дзе спрабаваў пачаць усё спачатку. Калі выбухла вайна, не вагаўся ні хвіліны. Уступіў у шэрагі УСУ і стаў на абарону краю, які даў яму дом і другі шанец. Пазней лёс выштурхнуў Косцю да Польшчы. Тут ён падаў прашэнне аб міжнароднай ахове і стаў працаваць на будоўлі, каб мець магчымасць самастойна сябе ўтрымліваць», — так гаворыцца ў апісанні збору на карысць Канстанціна Каліноўскага, сына Сяргея Чыслава (Бульбы).

Грошы патрэбны для рэабілітацыі пасля падзення з вышыні, а таксама для яшчэ адной аперацыі на руцэ.

Збор праводзіцца ад імя «сяброў Косці», медыцынскія дакументы ў пацвярджэнне гісторыі не прыкладзеныя. На беларускіх краўдфандынгавых пляцоўках гэты збор не размяшчаўся. Чаму?

Магчыма, таму што такое гераічнае выкладанне ў рэальнасці зусім не гераічнай біяграфіі сына Чыслава моцна засмуціць беларускага чытача і беларускіх добраахвотнікаў. Адзін з іх акурат і скінуў збор у «Нашу Ніву», суправадзіўшы яго цынічным нецэнзурным каментаром. 

Што ж там не так? 

Высвятляецца, на момант пачатку вайны Чыслаў-малодшы сапраўды знаходзіўся на тэрыторыі Украіны і выказаў жаданне далучыцца да «Азова», на базе якога потым узнік Полк Каліноўскага. Казаў, што ён палітычны актывіст з Беларусі. 

Ён знаходзіўся на трэніровачнай базе роўна да моманту, пакуль прыйшла выпіска на яго ад «Кіберпартызанаў». З яе стала вядома, што Канстанцін Каліноўскі сапраўды меў праблемы з законам, але зусім не праз палітыку. 

У 2015 годзе мінакі выклікалі хуткую чалавеку ля пад'езда, які быў пад кайфам. У шпіталі хуткай дапамогі ў яго пры сабе знайшлі наркотыкі Альфа-РVР і выклікалі міліцыю — Чыслава-малодшага асудзілі на 3 гады калоніі.

У 2020‑м ні паводле адміністрацыйных, ні крымінальных спраў Каліноўскага, як вынікае з баз, не затрымлівалі — яго імя ў базах «Кіберпартызан» не мае тэга «Беспарадкі», які ставіўся ўсім, каго судзілі праз палітыку. Пра ягоны пераслед не паведамлялі і праваабаронцы.

Аднак у маі 2021 года Канстанціна ўсё ж затрымалі — зноў з наркотыкамі, цяпер з мефедронам. Зноў завялі крымінальную справу. Праўда, па ёй Чыслаў-малодшы не сеў, а, будучы фігурантам, неяк апынуўся ва Украіне — гэтыя цмяныя падрабязнасці, а таксама прыхоўванне фактаў біяграфіі і паставілі кропку на баявой кар'еры.

Чыславу адмовілі ў прыняцці ў Полк Каліноўскага. Ён не ўдзельнічаў у баявых дзеяннях. Неўзабаве ён з'ехаў у Польшчу і атрымаў забарону на ўезд ва Украіну. 

Значна пазней — ужо ў жніўні 2023-га, у адным з памыйных міліцэйскіх тэлеграм-каналаў апублікавалі відэа з Канстанцінам. Імаверна, запіс быў зроблены падчас таго самага затрымання ў маі 2021-га. 

На відэа хлопец у кайданках, седзячы ў кабінеце ўпраўлення наркакантролю, у відавочна змененым стане свядомасці адказвае на пытанні аператыўніка: «ужываў «сабаку», «гэта Альфа PvP», «ужываю ін'екцыйна», «не скажу, што асабліва мітынгаваў у 2020-м».

Пры гэтым цяпер Чыслаў працягвае расказваць выдуманыя падрабязнасці ў медыя з мэтай збору.

Так, «Радыё Свабода» ён расказваў, што выходзіў на пратэсты ў 2020, быў затрыманы і тры месяцы прасядзеў у СІЗА, але ніякіх дакументаў не захаваў. Ён даводзіць, што нібыта з'ехаў з Беларусі ў пачатку 2021 года (хоць напраўду ў маі 2021 года быў затрыманы з наркотыкамі), а таксама што ён два месяцы быў у Палку Каліноўскага і сышоў праз канфлікт са штабам. Выглядае, што ўсё пералічанае — хлусня.

«Наша Ніва» звярнулася да Чыслава-Каліноўскага з просьбай падрабязней расказаць пра характар атрыманых траўм, падаць дакументы, а таксама больш расказаць пра ўдзел у баявых дзеяннях і палітычным жыцці.

Канстанцін цягнуў з адказамі, а потым напісаў так: «Калі збяру поўную інфармацыю, тады і адпішуся. Спрабую высветліць канкрэтную прычыну падачы мяне ў спісы Інтэрпола ў 2023 годзе і падаць усю інфармацыю».

Сяргей Бульба

Сяргей Бульба (ранейшае прозвішча — Чыслаў) — былы вайсковец, у 1990‑я быў адным з лідараў «Белага легіёна». Адказваў за ахову Віктара Ганчара. У 2010‑х жыў ва Украіне, узначальваў шэраг фондаў. Пасля пачатку вайны перабраўся ў Польшчу, стварыў фонды і там. Стаў фігурантам скандалу з «Беларускім моладзевым хабам».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары54

  • Ён
    16.12.2025
    Ашуканец
  • Пан Марэк
    16.12.2025
    Бацька, займіся сынам!!!!
  • Марыя
    16.12.2025
    Ганьба!!!!!!

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць