БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская аддала 15 тысяч еўра ад Лукашэнкі на падтрымку палітвязняў

22.12.2025 / 16:43

Nashaniva.com

У інтэрв'ю журналісту «Еўрарадыё» Змітру Лукашуку лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская паведаміла «Еўрарадыё» пра лёс 15 тысяч даляраў, якія ёй уручылі ў жніўні 2020 годзе ў Мінску перад тым, як выправіць за мяжу. 

Святлана Ціханоўская. Фота: LookByMedia

Па словах Ціханоўскай, гэтыя грошы яна перадала на збор у падтрымку вызваленых палітвязняў. 

«Давайце лічыць гэта данатам ад рэжыму нашым палітзняволеным», — сказала Ціханоўская.

Пра тое, што Святлане Ціханоўскай перад яе прымусовай высылкай у Літву ў 2020 годзе прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі выдалі 15 тысяч еўра, прапаганда стала расказваць неўзабаве пасля таго. 

Сёлета 6 жніўня ў эфіры дзяржаўнага канала АНТ паказалі кадры аператыўнай здымкі 10 жніўня 2020 года з мінскай кватэры Ціханоўскіх. На іх відаць, як начальнік аператыўна-аналітычнага цэнтра (ААЦ) Андрэй Паўлючэнка перадае Святлане Ціханоўскай пакунак.

На відэа змесціва пакунку не было відаць, але сам Паўлючэнка казаў, што ў ім грошы. Пасля дэманстрацыі гэтага сюжэту Ціханоўская заявіла, што толькі пасля таго вырашыла распячатаць пакунак, які праляжаў у яе без малога пяць гадоў.

У пакеце сапраўды было 15 тысяч еўра новымі купюрамі, паведаміла яна.

«Пра гэты злашчасны канверт я не расказвала, таму што мне было сорамна, што ён у мяне апынуўся. Я не хацела да яго нават дакранацца», — сказала тады Ціханоўская.

Чытайце таксама:

«Канверт для Ціханоўскай». Геніі-лукашысты зноў самі сябе выкрылі і высцебалі

Што вядома пра Паўлючэнку, які ў 2020 годзе перадаў Ціханоўскай скрутак з грашыма і суправадзіў да мяжы?

Ён быў як жывы шчыт. Марыя Мароз расказала, чаму яны з Ціханоўскай патрабавалі, каб з імі да мяжы ехаў кіраўнік ААЦ Паўлючэнка

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Ціханоўская: Ніякіх грошай я не прасіла, мне проста ўсунулі гэты канверт. Яго да сёння не распячатвала

Каментары да артыкула