Грамадства77

Ён быў як жывы шчыт. Марыя Мароз расказала, чаму яны з Ціханоўскай патрабавалі, каб з імі да мяжы ехаў кіраўнік ААЦ Паўлючэнка

Дзяржаўны тэлеканал АНТ 6 жніўня паказаў кадры аператыўнай здымкі, на якіх начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра Андрэй Паўлючэнка нібыта па просьбе Святланы Ціханоўскай дапамагае ёй выехаць з краіны і перадае грошы. У сюжэце сілавік прадстаўлены ў ролі ратавальніка Святланы і кіраўніцы яе штаба Марыі Мароз. «Люстэрка» пагаварыла з Марыяй пра тое, як праходзіў вываз і чаму Паўлючэнка фактычна быў «жывым шчытом».

Марыя Мароз. Скрыншот відэа АНТ

Раней лідарка дэмсілаў заявіла, што з краіны яна з’язджаць не хацела і не збіралася. Марыя Мароз пацвердзіла яе словы і заявіла, што на ад’ездзе Ціханоўскай настойваў кіраўнік ААЦ.

— Калі мяне з ІЧУ прывезлі ў кватэру Святланы, там ужо быў Андрэй Паўлючэнка. Ён пачаў нам гаварыць: «Марыя, вам трэба выехаць, вывезці Святлану за мяжу. Яна супраціўляецца, можа, вы яе ўгаворыце», — патлумачыла яна.

Рашучым, па словах Марыі, стаў званок мужу, які на той момант знаходзіўся ў Літве разам з дзецьмі Ціханоўскіх.

— Мой муж настойваў, каб мы выехалі. Калі яму патэлефанавалі, ён адрэагаваў вельмі рэзка і сказаў: «Вы што, дурныя? Будзеце цяпер сядзець, як [Сяргей] Ціханоўскі». Ён нагадаў і пра лёс Сяргея, і пра мой нядаўні арышт, якога ён вельмі спалохаўся. Менавіта настойлівасць майго мужа стала фінальным аргументам, пасля якога мы пагадзіліся пакінуць краіну.

Пасля гэтага Марыя Мароз выставіла ўладам ультыматум, каб па дарозе да мяжы ў адной машыне з імі знаходзіўся асабіста Паўлючэнка. Яна баялася, што без высокапастаўленага сілавіка ў салоне паездка можа скончыцца трагічна.

Андрэй Паўлючэнка. Скрыншот відэа АНТ

— Я яму сказала: «Вы нас падарвеце ў машыне». Таму што ведаю, як сілавікі абыходзіліся з іншымі апанентамі ўлады. Я ўльтыматыўна заявіла, што калі ён хоча, каб я вывезла Святлану на сваёй машыне, то сам павінен сесці ў салон і ехаць з намі, — успамінае Мароз сваю размову з Паўлючэнкам.

Яна ўзгадвае, што начальнік ААЦ спачатку адмовіўся, сказаўшы, што яму трэба каму-небудзь патэлефанаваць, каб вырашыць гэтае пытанне. Пасля званка Паўлючэнка ўсё ж пагадзіўся суправаджаць Ціханоўскую і Мароз да мяжы.

Пасля яе перасячэння аказалася, што страхі Мароз былі не беспадстаўныя. Літоўскі бок знайшоў у аўтамабілі сюрпрыз ад сілавікоў.

— За маёй машынай сачылі, — сцвярджае Марыя. — Калі мы прыехалі, спецслужбы Літвы абследавалі аўто. Там стаяў GPS-трэкер — адсочвальная прылада з усталяванай у яе расійскай SIM-картай.

Каментары7

  • Жора
    07.08.2025
    А нашто было замоўчваць пяць год усе гэтыя падрабязнасці? Якая прычына? Пыталі ж, і маўчалі. Чаму?
  • Мусор
    07.08.2025
    Какая же морда страшная у КГБиста
  • сеня
    07.08.2025
    Звучит как сказка. Спецслужбы не говорят подробностей иностранцам, никогда. Поэтому про трекер считаю за трындёж. Думайте, кому выгодно.
    Когда-то слышал, что ОАЦ единственная структура не подконтрольная Путину, в отличие от КГБ. Сливают?

Цяпер чытаюць

Дачакалася з войска і паехала з ім у рэйс. Пад Старымі Дарогамі загінула маладая пара з Бабруйска1

Дачакалася з войска і паехала з ім у рэйс. Пад Старымі Дарогамі загінула маладая пара з Бабруйска

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?3

Украіна нанесла ўдар па аэрадроме Ахтубінска каля Астрахані, у глыбіні Расіі3

Акцёр з «Купалы» выклаў у вольны доступ ШІ-фільм, які прынёс яму 450 тысяч даляраў1

Эйсмант разлічвае, што на перамовах па Украіне спрацуюць беларускія карані Кушнера15

У Мінску пасля пяці месяцаў працы закрываецца піцэрыя Foca1

З Кастрычніцкай у Мінску знік партрэт Караткевіча. Аўтар патлумачыў, чаму замяніў яго9

Пентагон скароціць менш амерыканскіх вайскоўцаў у Еўропе, чым планавалася раней

Сабаленка ўнеслі ў базу «Міратворца» пасля скандалу на матчы з украінкай Світолінай25

«Дзякуй жанчынам, якія дачакаліся». Tor Band паказалі сваю першую рэпетыцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачакалася з войска і паехала з ім у рэйс. Пад Старымі Дарогамі загінула маладая пара з Бабруйска1

Дачакалася з войска і паехала з ім у рэйс. Пад Старымі Дарогамі загінула маладая пара з Бабруйска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць