БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне

31.12.2025 / 20:48

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 31 снежня, напярэдадні Новага года, правялі паміж сабой тэлефонную размову. Паводле прэс-службы Лукашэнкі, яны не толькі абмяняліся навагоднімі віншаваннямі, хоць было і гэта.

Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP

Як паведамляецца, падчас размовы палітыкі сярод іншага абмеркавалі сітуацыю апошніх дзён, у тым ліку інцыдэнт з нібыта атакай украінскіх беспілотнікаў на рэзідэнцыю Пуціна ў Наўгародскай вобласці.

Таксама яны дамовіліся пра будучыя сустрэчы пасля Новага года і ўзгаднілі графік сумесных мерапрыемстваў, запланаваных на 2026 год.

Сярод іншага Лукашэнка пахваліўся, што ўжо паглядзеў навагодні зварот свайго расійскага калегі.

Чытайце таксама:

«Прыбраць Пуціна — усё будзе па-іншаму». Лукашэнка расказаў, як папярэджваў прэзідэнта Расіі пра небяспеку замаху

Лукашэнка пра заяву Расіі аб «атацы дронаў» на рэзідэнцыю Пуціна: Найдзічэйшы тэрарызм, але Пуцін не адмовіцца ад міру

Мінабароны Расіі толькі праз два дні пасля заявы пра атаку дронаў на пуцінскую рэзідэнцыю нешта пра яе расказала

«Не было ні гудзення, ні выбухаў». Сур’ёзныя нестыкоўкі ў версіі РФ пра атаку на рэзідэнцыю Пуціна

Каментары да артыкула