БЕЛ Ł РУС

Банк абавязалі вярнуць людзям грошы, якія незаконна збіраліся з іх некалькі гадоў

6.01.2026 / 20:38

Nashaniva.com

Больш чым паўтары тысячы беларусаў, якія бралі крэдыт у адным з банкаў яшчэ вясной 2022 года, маюць атрымаюць ад яго нечаканыя выплаты. Такое рашэнне прыняла Генеральная пракуратура пасля праверкі фінансавай установы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У ведамстве не паведамілі, пра які менавіта банк ідзе гаворка, але апісалі агульныя абставіны праверкі.

Па меркаванні пракуратуры, банк парушыў грамадзянскае і банкаўскае заканадаўства, вызначыўшы ў красавіку 2022 года фіксаваную працэнтную стаўку па крэдытах. Пры гэтым умовы крэдытавання былі змененыя ў аднабаковым парадку, не пытаючыся згоды кліентаў, якія раней аформілі крэдыт па плаваючай стаўцы, што залежала ад стаўкі рэфінансавання Нацбанка. Кліентам проста паведамілі, што цяпер яны будуць плаціць па фіксаванай стаўцы.

«Паколькі з 2023 года стаўка рэфінансавання зніжалася, па першапачатковых умовах крэдытных дамоў працэнты павінны былі паменшыцца», — растлумачылі ў Генпракуратуры.

Інакш кажучы, банк спрабаваў застрахаваць сябе ад страты прыбытку, але пракуратура прызнала такія аднабаковыя змены незаконнымі. У выніку больш чым 1,5 тысячы беларусаў плацілі па волі банка завышаныя працэнты, што было расцэнена як неабгрунтаванае ўзбагачэнне банка.

Банк атрымаў дысцыплінарнае папярэджанне ад намесніка генеральнага пракурора і абавязаны вярнуць кліентам усе незаконна атрыманыя грошы.

Дадатковыя пагадненні, якія вызначалі новую фіксаваную стаўку і абмяжоўвалі правы кліентаў, прызналі несапраўднымі. Банк павінен вярнуць не толькі грошы, але і працэнты за карыстанне і пеню за няправільна налічаныя плацяжы.

Генпракуратура па той жа схеме плануе праверыць і іншыя банкі, пра што яна ўжо паведаміла Нацыянальнаму банку.

Чытайце таксама:

Падоўжылі тэрмін дзеяння крэдытнай праграмы «На родныя тавары»

Мяняюцца банкаўскія камісіі ў Беларусі

Нацбанк расказаў, што будзе са стаўкай рэфінансавання

Мабільныя аператары цяпер змогуць даваць мікрапазыкі

Каментары да артыкула