Трамп пра Кубу: Я не думаю, што можна больш націснуць на Кубу, чым проста ўварвацца да іх і разнесці там усё
Са слоў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, сказаных у эфіры канала Salem News Channel, Куба знаходзіцца ў «сур’ёзнай бядзе», «вісіць на валаску» і блізкая да поўнага краху.
Дональд Трамп. За ягонай спінай — Марка Рубіа. Фота: AP Photo/Alex Brandon
Трамп таксама назваў кубінцаў «цвёрдымі і моцнымі людзьмі». Акрамя таго, ён згадаў пра кубінскае паходжанне дзяржсакратара ЗША Марка Рубіа.
«У Марка ёсць трохі кубінскай крыві. Думаю, Марка нядрэнна спраўляецца са сваёй працай. Куды б ён ні пайшоў, мы будзем паспяховыя», — заявіў Трамп.
Марка Рубіа таксама перад тым раскрытыкаваў Кубу, назваўшы кіраўніцтва краіны некампетэнтным. А ў Сенаце ЗША заяўлялі, што Куба будзе наступнай пасля Венесуэлы.
Сам жа Дональд Трамп раней заяўляў, што Куба знаходзіцца на мяжы краху і можа «вось-вось упасці». Паводле яго слоў, на гэты момант краіна амаль не мае крыніц даходу. Ён адзначыў, што раней Гавана значную частку фінансавых паступленняў атрымлівала дзякуючы пастаўкам нафты з Венесуэлы, але цяпер гэты канал фактычна страчаны.
Чытайце таксама:
Трамп: Мне не трэба міжнароднае права. Дастаткова ўласных розуму і маралі
Трамп збіраецца павялічыць вайсковыя выдаткі ЗША да рэкорднага ўзроўню з 1950-х
ЗША выйшлі з 66 міжнародных арганізацый
Трамп патрабуе ад Венесуэлы выгнаць Расію, Кітай, Іран і Кубу
Трамп: Мы павінны абавязкова перамагчы на выбарах у Кангрэс, інакш пагражае імпічмент