БЕЛ Ł РУС

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены

9.01.2026 / 23:48

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у сацсетцы Truth Social, што чарговы нафтавы танкер быў затрыманы ЗША ў супрацоўніцтве з часовым кіраўніцтвам Венесуэлы.

Дональд Трамп. Фота: AP / Alex Brandon

«Сёння Злучаныя Штаты Амерыкі ў каардынацыі з часовымі ўладамі Венесуэлы затрымалі нафтавы танкер, які пакінуў Венесуэлу без нашага дазволу. Гэты танкер цяпер знаходзіцца на шляху назад у Венесуэлу, а нафта будзе прададзеная ў рамках грандыёзнай энергетычнай угоды, якую мы стварылі для такіх продажаў», — напісаў Трамп.

Раней ЗША планавалі «другую хвалю» вайсковай аперацыі ў Венесуэле, але цяпер яны лічаць, што яна не патрэбная, бо Вашынгтон добра ладзіць з новымі ўладамі, заявіў Дональд Трамп.

«Не думаю, што нам будзе патрэбная другая хваля», — заявіў прэзідэнт ЗША.

Чытайце таксама:

ЗША захапілі яшчэ адзін танкер расійскага ценявога флоту

«Мне не патрэбна міжнароднае права — у мяне няма намеру прычыняць людзям шкоду». Трамп патлумачыў, навошта яму Грэнландыя

Летні саміт G7 перанясуць, каб даць Трампу адсвяткаваць юбілей

У Венесуэле аб'явілі пра вызваленне вялікай колькасці палітзняволеных

Трамп пра Кубу: Я не думаю, што можна больш націснуць на Кубу, чым проста ўварвацца да іх і разнесці там усё

Каментары да артыкула