Летась ва Украіне загінула больш мірных жыхароў, чым у папярэднія гады
Місія ААН па маніторынгу правоў чалавека ва Украіне паведаміла, што ў 2025 годзе ў краіне загінула найбольшая колькасць мірных жыхароў з пачатку поўнамаштабнай вайны з Расіяй у 2022 годзе.
Вынікі начнога ўдару 9 студзеня 2026 года па Кіеўскай вобласці. Фота: t.me/Mykola_Kalashnyk
Паводле справаздачы місіі, ва ўкраінскіх гарадах і іншых населеных пунктах у 2025 годзе загінулі 2 514 мірных грамадзян, а 12 142 атрымалі раненні.
Агульная колькасць загінулых і параненых у 2025 годзе была на 31% вышэйшая, чым у 2024 годзе, і на 70% вышэйшая за 2023 год.
Кіраўніца місіі ААН Даніэль Бэль адзначыла, што рост ахвяр быў выкліканы не толькі ўзмацненнем баёў уздоўж фронту, але і шырокім выкарыстаннем зброі вялікага радыусу дзеяння, што стварае высокую рызыку для мірнага насельніцтва па ўсёй краіне.
Чытайце таксама:
Зяленскі: Расіяне спецыяльна чакалі маразоў, каб зрабіць людзям найгорш
У Кіеве адключана электрычнасць, спынена падача вады і цяпла
Расіяне нанеслі ўдар па Львоўскай вобласці. Падазраюць «Арэшнік»
Колькі яшчэ Украіна зможа ўтрымліваць гарады Пакроўск і Мірнаград у Данецкай вобласці