БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Грэнландыі: Калі нас паставяць перад выбарам, мы выберам Данію, а не ЗША

13.01.2026 / 22:29

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Грэнландыі Енс-Фрэдэрык Нільсэн заявіў, што ўлады вострава не разглядаюць магчымасць далучэння да ЗША. Пра гэта ён сказаў 13 студзеня ў Капенгагене на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм’ер-міністаркай Даніі Метэ Фрэдэрыксэн.

Енс-Фрэдэрык Нільсэн. Фота: AP Photo / Pascal Bastien

Кіраўнік урада Грэнландыі падкрэсліў: калі б цяпер узнікла неабходнасць выбару паміж Злучанымі Штатамі і Даніяй, Грэнландыя аддала б перавагу Даніі. 

«Адно павінна быць зразумела ўсім. Грэнландыя не хоча належаць Злучаным Штатам. Грэнландыя не хоча, каб ёю кіравалі Злучаныя Штаты. Грэнландыя не хоча быць часткай Злучаных Штатаў», — заявіў грэнландскі прэм'ер.

Гэта заява прагучала на фоне ранейшых выказванняў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які неаднаразова гаварыў пра жаданне далучыць Грэнландыю, спасылаючыся на інтарэсы нацыянальнай бяспекі. Белы дом нават прапаноўваў купіць востраў і не выключаў прымянення сілы для яго анексіі.

На гэты момант Грэнландыя з’яўляецца аўтаномнай тэрыторыяй у складзе Даніі.

Чытайце таксама:

Спецпрадстаўнік ЗША: Данія пасля Другой сусветнай вайны заняла тэрыторыю Грэнландыі ў абыход нормаў ААН

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш

Еўропа абмяркоўвае размяшчэнне войск НАТА ў Грэнландыі — каб Трамп перадумаў завалодваць востравам

Грэнландцы адзіным фронтам выступілі супраць прэтэнзій Дональда Трампа

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША

«Мы не прадаёмся». Што кажуць жыхары Грэнландыі пра цікавасць Трампа да вострава

Каментары да артыкула