БЕЛ Ł РУС

У Віцебскай вобласці выратавалі высакароднага аленя, які ледзь не стаў ахвярай браканьера

14.01.2026 / 17:4

Nashaniva.com

Алень трапіў у браканьерскую пятлю, але спецыялістам удалося вызваліць жывёлу з дапамогай адмысловых інструментаў.

Скрыншот з відэа

Падчас агляду тэрыторыі супрацоўнікі інспекцыі прыродных рэсурсаў знайшлі яшчэ адну металічную пятлю, а таксама ўдаўку з капронавай ніткі.

Падазраваным у іх устаноўцы стаў мясцовы жыхар, які мае непадалёк лецішча. У яго доме знайшлі паляўнічую зброю, патроны з карцеччу, рыбалоўныя сеткі, а таксама самагонны апарат.

Цяпер праводзіцца праверка і вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы.

Чытайце таксама:

Уладальніцай першай жаночай паляўнічай прэміі стала жонка Ігара Шуневіча

Жыхара Віцебска за незаконнае паляванне на мядзведзя аштрафавалі на гіганцкую суму

Браканьер застрэліў двух баброў і заплаціць 5880 рублёў штрафу

Браканьер застрэліў мядзведзяня, яму пагражае вялікі штраф і арышт

У Белавежскай пушчы браканьер злавіў казулю капканам — суд пакараў строга

Каментары да артыкула