БЕЛ Ł РУС

Яшчэ аднаго байца Палка Каліноўскага завочна асудзілі ў «ДНР»

16.01.2026 / 17:59

Nashaniva.com

Вярхоўны суд самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» завочна прысудзіў 41‑гадовага грамадзяніна Беларусі Івана Тамашэвіча да 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.

Іван Тамашэвіч

Івана Тамашэвіча прызналі вінаватым паводле ч. 3 арт. 359 КК РФ — удзел найміта ва ўзброеным канфлікце. Яго абвясцілі ў міжнародны вышук, а ў якасці меры стрымання завочна выбралі ўтрыманне пад вартай.

Паводле матэрыялаў суда, у сакавіку 2022 года Тамашэвіч прыбыў ва Украіну і добраахвотна далучыўся да Палка імя Кастуся Каліноўскага, які ў Расіі лічыцца «тэрарыстычнай арганізацыяй». Пасля праходжання вайсковай падрыхтоўкі яго забяспечылі агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі, амуніцыяй і спецыяльным рыштункам. Пасля гэтага Тамашэвіч, як сцвярджаецца, удзельнічаў у баявых дзеяннях супраць Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі «ДНР» да верасня 2023 года.

Чытайце таксама:

«Усё ўпіралася ў бюракратыю». Беларускі добраахвотнік расказаў, як выйграў суд у Міграцыйнай службы Украіны

Суд «ДНР» завочна прысудзіў байца Палка Каліноўскага да 13,5 года калоніі

Полк Каліноўскага ўключылі ў расійскі спіс «тэрарыстаў і экстрэмістаў»

У «ДНР» беларускага добраахвотніка завочна прысудзілі да 14 гадоў зняволення

Суд у «ДНР» завочна прысудзіў беларускага добраахвотніка Яна Дзюрбейку да 14 гадоў калоніі

Каментары да артыкула