БЕЛ Ł РУС

Трамп: Смешна, нібыта Нарвегія не кантралюе, каму даць Нобелеўскую прэмію

20.01.2026 / 23:12

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на прэс-канферэнцыі, прысвечанай гадавіне сваёй інаўгурацыі, чарговы раз выказаў асабістыя крыўды на адрас нарвежскага ўрада, назваўшы «смешным» сцвярджэнне, што нібыта ён не кантралюе тое, каму даваць ці не даваць Нобелеўскую прэмію міру.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Alex Brandon

«За кожную спыненую вайну мне павінны былі даць Нобелеўскую прэмію, але я гэтага не кажу. Я выратаваў мільёны і мільёны людзей.

І хай вам ніхто не расказвае, што Нарвегія не кантралюе прыняцце рашэнняў, добра? Усё гэта ў Нарвегіі. Нарвегія кантралюе рашэнні. Яны будуць казаць: «Мы тут ні пры чым». Гэта проста смешна. Яны так моцна страцілі свой прэстыж.

Менавіта таму ў мяне такая павага да Марыі Мачада за тое, што яна зрабіла. Яна сказала: «Я не заслугоўваю Нобелеўскую прэмію. Яе заслугоўвае ён». Калі яна атрымала яе, яны казалі — «Ваў, гэта неймаверна». А я падумаў: прэзідэнт Трамп атрымае яе. Прэзідэнт Трамп яе заслугоўвае. Ён скончыў восем войнаў.

Як прыгожа, праўда? Яна добрая жанчына», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Стаў вядомы змест ліста лідараў Нарвегіі і Фінляндыі, які выклікаў рэзкую рэакцыю Трампа

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру

У Нарвегіі назвалі «ганьбай» перадачу Трампу Нобелеўскага медаля міру

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула