БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, калі адновяцца перамовы па ўрэгуляванні ва Украіне

2.02.2026 / 17:22

Nashaniva.com

Новы этап перамоў аб урэгуляванні вайны паміж Расіяй і Украінай адбудзецца 4—5 лютага ў Абу-Дабі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

Падчас першага раўнда перамоў у Абу-Дабі

Са слоў Пяскова, другі раўнд сустрэч першапачаткова планаваўся на 1 лютага, але быў перанесены праз неабходнасць узгадніць графікі дэлегацый Расіі, Украіны і ЗША.

Цяпер пацверджана, што перамовы пройдуць у сераду і чацвер.

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не выключаў пераносу тэрмінаў сустрэчы ў Абу-Дабі праз абвастрэнне адносін паміж ЗША і Іранам.

Першы этап перамоў з удзелам ЗША адбыўся 23—24 студзеня ў закрытым фармаце. Тады бакі ўпершыню непасрэдна абмяркоўвалі мірны план, прапанаваны Вашынгтонам. Усе ўдзельнікі ацанілі сустрэчу як канструктыўную.

Як паведамлялі СМІ, самым складаным пытаннем на перамовах стала праблема тэрыторый, а таксама абмяркоўвалася ідэя стварэння буфернай зоны. Пяскоў адзначаў, што кантроль над Данбасам і заходнія гарантыі бяспекі для Украіны застаюцца ключавымі перашкодамі для дасягнення дамоўленасцяў.

Напрыканцы студзеня спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф выказаў асцярожны аптымізм пасля сустрэчы ў Фларыдзе з удзелам расійскіх і амерыканскіх прадстаўнікоў.

Чытайце таксама:

Зяленскі: «Я публічна запрашаю Пуціна ў Кіеў, калі ён адважыцца». І катэгарычна выключыў сустрэчу ў Беларусі

Зяленскі пацвердзіў дамоўленасці аб «энергетычным перамір’і» з Расіяй

Пяскоў: Перамовы Пуціна з Зяленскім магчымыя толькі ў Маскве

Каментары да артыкула