Свет66

На перамовах у Абу-Дабі прадстаўнікі Пуціна зноў патрабуюць ад Украіны аддаць увесь Данбас

Паводле інфармацыі агенцтва Reuters, расійская дэлегацыя на перамовах з Украінай і ЗША, якія праходзяць у Абу-Дабі (ААЭ), зноў настойвае на перадачы Расіі ўсяго Данбаса, у тым ліку тых тэрыторый, якія Масква не змагла ўзяць пад кантроль за амаль чатыры гады вайны. Пра гэта агенцтву паведаміла крыніца, набліжаная да Крамля.

Уладзімір Пуцін. Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Па словах гэтай крыніцы, расійскі бок прасоўвае так званую формулу Анкорыджа, якую ў Маскве лічаць узгодненай паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным падчас саміту ў жніўні мінулага года.

Паводле гэтай схемы, Расія павінна атрымаць увесь Данбас, а на іншых участках усходу і поўдня Украіны прапануецца замарозіць наяўныя лініі фронту. Украінскі бок раней неаднаразова заяўляў, што такія ўмовы з’яўляюцца для яго непрымальнымі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што напярэдадні трохбаковай сустрэчы ў ААЭ правёў кансультацыі з украінскай дэлегацыяй і падкрэсліў, што каманда разумее, як дзейнічаць. Паводле яго слоў, падчас размовы абмяркоўваліся рамкі перамоў і чаканы вынік. Ён таксама адзначыў, што фармат дыялогу можа змяняцца ў працэсе сустрэчы, а рашэнні будуць прымацца непасрэдна па ходзе перамоў, паколькі такі фармат выкарыстоўваецца ўпершыню за доўгі час.

Раней Зяленскі заяўляў, што ключавой тэмай перамоваў Украіны, ЗША і Расіі ў Абу-Дабі стане тэрытарыяльнае пытанне, перадусім лёс Данбаса. У Крамлі гэта пацвердзілі. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што пазіцыя Масквы заключаецца ў тым, каб Узброеныя сілы Украіны пакінулі тэрыторыю Данбаса. Памочнік Пуціна Юрый Ушакоў, у сваю чаргу, адзначаў, што без дыпламатычнага вырашэння тэрытарыяльнага пытання Расія гатовая дамагацца пастаўленых мэтаў ваенным шляхам.

Каментары6

  • Gofuk Yussef
    23.01.2026
    А хуху не хохо?
  • Барадзед
    23.01.2026
    Путлеровцы до сих пор не обеспечили водой Донецк, не отстроили захваченные ими города. Зачем им весь Донбасс?
  • Filipp
    23.01.2026
    "На перамовах у Абу-Дабі прадстаўнікі Пуціна зноў патрабуюць ад Украіны аддаць увесь Данбас"©
    А хтосці чакаў нешта іншае?

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Была бязмежная розніца культур». У літоўскай сетцы заакрам расказалі, чаму ў іх не склалася праца ў Беларусі14

Выйшла новая Gemini 4 Argon. Яна будуе рэалістычныя 3D-сімуляцыі і пакадрава аналізуе відэа

Трамп расказаў, як і навошта карыстаецца касметыкай12

У Еўропе для абароны ад паводак і засух ствараюць усё больш гарадоў-губак

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!9

«Хацелася, каб камень быў беларускі». У Швейцарыі адкрылі абноўлены помнік Касцюшку8

Зяленскі: Вашынгтон спрабуе арганізаваць яго сустрэчу з Пуціным і Трампам у ААЭ, Саудаўскай Аравіі або ЗША2

Зяленскі: Балістыка ў Беларусі стане пагрозай для захаду Украіны3

Адвакатку са Смалявічаў адправілі ў калонію за палітыку7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць