БЕЛ Ł РУС

Эпштэйн рабіў генетычны тэст. «Там сказана, што я з Беларусі»

3.02.2026 / 19:34

Nashaniva.com

Сярод апублікаваных файлаў амерыканскага фінансіста Джэфры Эпштэйна, які быў асуджаны за сэксуальныя злачынствы і памёр у турме, ёсць згадка пра яго генетычныя тэсты.

Джэфры Эпштэйн. Фота: Rick Friedman/Rick Friedman Photography/Corbis via Getty Images

Як вынікае з лістоў Эпштэйна Барысу Ніколічу, венчурнаму інвестару і былому дарадцу Гейтса, фінансіст у 2013 годзе рабіў генетычны тэст і дасылаў яго кампаніі 23andMe, якая праводзіць такія даследаванні. У адказе было сказана, што ён яўрэй і мае карані з Беларусі.

«Вынікі прыйшлі з 23andMe, цудоўныя, давай пагаворым сёння», — пісаў Эпштэйн. Крыніца: дакументы, выкладзеныя Міністэрствам юстыцыі ЗША

«Там сказана, што я з Беларусі, я яўрэй і заўсёды буду мілым», — пісаў Эпштэйн. Крыніца: дакументы, выкладзеныя Міністэрствам юстыцыі ЗША

Джэфры Эпштэйн вырас у яўрэйскай сям'і ў Брукліне (Нью-Ёрк). Яго маці — Палін Сталофскі, бацька — Сеймур Джы Эпштэйн.

Цікава, што сярод файлаў Эпштэйна ёсць і дасланы яму па электроннай пошце артыкул з Вікіпедыі пра гісторыю яўрэяў у Беларусі.

Чытайце таксама:

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Завяшчаў Карыне Шуляк 50 мільёнаў, а яе бацька лётаў з ім на верталёце за месяц да арышту. Што яшчэ стала вядома з файлаў Эпштэйна

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай

Апублікаваны тры мільёны файлаў Эпштэйна: што новага і ці будуць яшчэ?

Каментары да артыкула