Свет99

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай

У новых матэрыялах так званых «файлаў Эпштэйна», якія апублікавала Міністэрства юстыцыі ЗША, з’явіліся фатаграфіі, на якіх, як мяркуе Бі-бі-сі, можа быць брытанскі прынц Эндру Маунтбатэн-Віндзар — другі сын каралевы Лізаветы II і родны брат цяперашняга караля Карла III. Раней ён страціў усе свае каралеўскія тытулы.

Фота: Міністэрства юстыцыі ЗША

На апублікаваных здымках мужчына стаіць на каленях побач з жанчынай, твар якой закрыты чорным прамавугольнікам. Жанчына адзетая. На двух фота мужчына дакранаецца да яе жывата, а на адным глядзіць проста ў камеру.

Бі-бі-сі адзначае, што ніякага тлумачэння кантэксту гэтых фатаграфій няма: невядома, калі і дзе яны былі зробленыя. Тым не менш, журналісты падкрэсліваюць, што іх публікацыя можа яшчэ больш узмацніць ціск на прынца Эндру, які і раней аказваўся ў цэнтры ўвагі з-за сваёй блізкай сувязі з Джэфры Эпштэйнам, асуджаным за сэксуальныя злачынствы.

Акрамя фота, былі апублікаваныя электронныя лісты, з якіх вынікае, што ў жніўні 2010 года Эпштэйн запрашаў прынца Эндру на вячэру з «прыгожай 26‑гадовай расіянкай». Гэта адбылося ўжо праз два гады пасля таго, як фінансіст прызнаў сваю віну ў сувязях з непаўналетняй.

Таксама сярод дакументаў ёсць афіцыйны запыт уладаў ЗША ад 2020 года з просьбай дапытать Маунтбатэна-Віндзара. У ім гаварылася, што прынц Эндру мог быць сведкам або ўдзельнікам падзей, важных для расследавання.

У кастрычніку 2025 года прынц Эндру быў пазбаўлены ўсіх сваіх тытулаў і прывілей, у тым ліку права жыць у рэзідэнцыі ў Віндзары. Такая страта статусу не мае аналагаў у сучаснай гісторыі брытанскай манархіі.

30 студзеня 2026 года Міністэрства юстыцыі ЗША апублікавала таксама новыя дакументы ў справе Эпштэйна. Сярод іх — заява жанчыны, якая абвінаваціла дзейнага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў згвалтаванні, якое нібыта адбылося, калі ёй было 13 гадоў. Апісанні выпадкаў гвалту, як адзначае тэлеканал CNN, супадаюць з абвінавачаннямі, пададзенымі ў 2016 годзе ананімнай Джэйн Доў, але тады яна пазней адмовілася ад пазову.

Дакументы таксама сведчаць, што ў канцы 2013 года мільярдэр Ілан Маск пісаў Эпштэйну, каб узгадніць магчымую паездку на ягоны карыбскі востраў. Ці адбылася яна на самай справе — невядома, але перапіска сведчыць пра ўзровень кантактаў, пра які раней не паведамлялася.

Каментары9

  • Randy Andy
    01.02.2026
    It isn't what it is! Oops, sorry, I meant it isn't what it looks like.
  • Мда
    01.02.2026
    Гісторыя пацярпелай. Проста геніяльна!

    Нагадаю яшчэ раз: калі пішаце пра прынца Эндру, пішыце пра гісторыю Вірджынію Джуфры Робертс, якая распавяла ЎСЁ пра гэтага чалавека, і што ён выправіў ёй кампенсацыю 12млн даляраў. Яна давала публічныя каментары і пасмяротна выпусціла кнігу "Nobody's girl". Пасля яе ціску толькі яму давялося адрачыся ад прастола. Але ў выніку што маем: пакарання прынц не атрымаў ніякага.




    А на фотаздымку невядома хто: дарослая жанчына ці малое дзяўчо. Таксама важны момант.

    [Зрэдагавана]
  • Паспяховыя людзі на гадзючым полі.
    01.02.2026
    "Даўно мы не бачылі ў Белым Доме ЗША такіх паспяховых людзей. Можа ўсё атрымаецца ў рашучых людзей, якія ідуць праз гадзючае поле."
    Пасрэднасці геніяў не разумеюць, хіба толькі па часе.
    Вось цяпер я разумею, дзе тое гадзючае поле, па якім ходзіць Трамп - на востраве Эпштэйна, ягонага даўняга сябра!

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?14

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні41

«Спорт для бабулек» спальвае нечакана шмат калорый1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?5

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць