БЕЛ Ł РУС

Усе найбуйнейшыя беларускія бізнэсы ў Літве скарацілі падатковыя адлічэнні ў бюджэт

3.02.2026 / 22:39

Nashaniva.com

Кампаніі з беларускімі ўласнікамі, якія ўваходзяць у топ-500 найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Літвы, заўважна скарацілі па выніках 2025 года сумы плацяжоў у бюджэт гэтай краіны. Адпаведныя звесткі, якія вывучыла выданне Thinkthanks.pro, апублікавала Дзяржаўная падатковая інспекцыя (VMI) пры Міністэрстве фінансаў Літвы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: facebook.com/epam.lithuania

Як і па выніках 2024 года, у топ-500 за мінулы год апынуліся чатыры кампаніі, якія маюць беларускіх уласнікаў.

Гэта тры IT-бізнэсы, два з якіх (Epam sistemos і Wargaming Vilnius) увайшлі ў першую пяцёрку найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў у сваёй галіне. І яшчэ адно мясаперапрацоўчае прадпрыемства — Krekenavos agrofirma з Кейданскага раёна. Яго саўладальніцай з'яўляецца грамадзянка Беларусі Юлія Успаскіх-Круцікава.

Усе кампаніі з беларускімі каранямі здалі пазіцыі ў рэйтынгу:

У 2025 годзе гэтая чацвёрка заплаціла больш чым на 15% менш падаткаў, чым годам раней. Калі ў 2024 годзе сукупная сума пералічаных гэтымі кампаніямі грошай складала 49,7 мільёна еўра, то ў 2025 годзе — ужо 43,1 мільёна еўра.

Вось як скарацілі плацяжы гэтыя кампаніі летась:

Праўда, у той жа час заўважна скараціліся (больш чым на 20%) падатковыя пералічэнні і з галоўнай крыніцы літоўскага бюджэту — холдынгу Orlen Lietuva. У 2025 годзе Orlen Lietuva заплаціла 415,6 мільёна еўра падаткаў, тады як годам раней гэтая сума складала 522,9 мільёна еўра.

Першая пяцёрка найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Літвы:

Чытайце таксама:

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў

Памятаеце беларуску, якая жыла і вяла бізнэс у Літве, але ненавідзела краіну? Даведаліся, што з фанаткай Лукашэнкі цяпер

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры

Беларуская IT-кампанія адправіла літоўскі экіпаж на ралі «Дакар-2025»

Vinted: у Літве вырас аднарог, якому сённяшні беларускі IT можа толькі пазайздросціць

Каментары да артыкула